Вуліца Рэпіна (Гродна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца Рэпіна
Гродна
Фатаграфія
Фрагменты былой сядзібы ў прадмесці Аўгустова.
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Гродна
Раён Кастрычніцкі
Гістарычны раён прадмесце Аўгустова
Пакрыццё асфальт
Паштовы індэкс 230027
Фрагменты былой сядзібы ў прадмесці Аўгустова: былая карчма Гродзенскай аканоміі (архітэктар Дж. Сака, 1782 год).

Вуліца Рэпіна — вуліца ў занёманскай частцы горада Гродна. Названа ў гонар расійскага мастака Іллі Рэпіна. Захаваліся пабудовы былой каралеўскай рэзідэнцыі «Аўгустова», якія з’яўляюцца аб’ектамі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

На вуліцы, побач з гімназіяй № 4, знаходзіцца вялікая сажалка, якая створана ў эпоху караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Цяпер аб’ект з’яўляецца камунальнай уласнасцю Гродзенскай гарадской ЖКГ[1].

Канчатковы прыпынак тралейбусаў маршруту 6 і аўтобусаў маршрутаў 6, 7, 12, 28, 29[2].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Руслан Кулевіч (27 мая 2019). "Сажалка на Рэпіна, якая памятае Панятоўскага, высыхае. Яе будуць ратаваць". Hrodna.life. Праверана 2019-07-24.
  2. Канчатковы прыпынак «Вуліца Рэпіна» (Гродна/Горадня). Wikimapia. Праверана 24 ліпеня 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]