Савецкая вуліца (Віцебск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вуліца Савецкая (Віцебск))
Савецкая вуліца
Віцебск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Горад Віцебск
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Губернатарскі палац, Савецкая вуліца, 18

Савецкая вуліца — вуліца ў гістарычным цэнтры Віцебска. Уключае 3 мураваныя жылыя дамы, аб'яднаныя ў адзіную групу, характэрную для гарадскога жыллёвага будаўніцтва 19 — пачатку 20 стагоддзяў.

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Дом № 15. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак мае спрошчаны архітэктурны дэкор: прафіляваныя ліштвы і лучковыя броўкі прамавугольных акон, міжпаверхавы філёнгавы пояс і прафіляваны карніз з дэнтыкуламі. Цокаль будынка расшыты пад руст. Планіровачна падзелены на 2 жылыя секцыі. 3 боку двара зроблены 2 уваходы ў дом.

Дом № 17. Трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак з высокім цокалем. Фасад дэкарыраваны рустам, ліштвамі прамавугольных аконных праёмаў. Цэнтр кампазіцыі на 3-м паверсе вылучаны шырокім балконам. Планіровачна дом падзелены на 2 кватэры на кожным паверсе, уваход з двара.

Дом № 18. Губернатарскі палац — адна з галоўных славутасцей Віцебска, помнік архітэктуры XVIII стагоддзя. З’яўляўся рэзідэнцыяй беларускага ваеннага губернатара і віцебскага генерал-губернатара і губернатараў Віцебскай губерні

Дом № 19

Дом № 19. Галоўны фасад двухпавярховага будынка мае сіметрычную кампазіцыю, у цэнтры яго размешчаны балкон. У пластычнай апрацоўцы выкарыстаны рызаліты, канеліраваныя пілястры, паўкалоны, філёнгавы пояс, руст. Сіметрыю фасада падкрэслівае раўнаважнае размеркаванне прамавугольных і арачных праёмаў. Уваход з двара[1].

Дом № 23

Дом № 23 (Суворава, 34). Дом камунальнага тыпу, пабудаваны ў 1927—32 гг. з цэглы і дрэва (архітэктар В. Вукалаў). Чатырохпавярховы П-падобны ў плане будынак. Прызначаўся для маласямейных і адзінокіх. Складаецца з 6 двухкватэрных секцый з лесвічнымі клеткамі і адной секцыі з калідорнай планіроўкай. Кватэры маюць па 3 і 4 пакоі, плошча якіх ад 10 да 24 м², кухню плошчай ад 7 да 10 м², санітарны вузел. У секцыі з калідорнай планіроўкай на кожным паверсе 11 жылых пакояў, 2 агульныя кухні, умывальні, пакой для заняткаў і адпачынку. У цокальным паверсе камунальна-бытавыя памяшканні. У працэсе эксплуатацыі дома праведзена некалькі рэканструкцый кватэр, якія закранулі ўнутраную планіроўку. Архітэктурнае аблічча будынка стрыманае, без дэкаратыўных дэталей. Выразнасць фасадаў дасягаецца рытмічнай групоўкай акон, падзеленых вертыкальным чляненнем паўлоджый, заглыбленых на таўшчыню сцен. Дом пабудаваны па тыпу «дамоў-камун», з’яўляецца тыповым прыкладам савецкай архітэктуры 1920—30-х гадоў. — Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000083шыфр 213Г000083

Фрагмент жылой забудовы па вул. Савецкай мае адзінае архітэктурна-дэкаратыўнае вырашэнне, у якім выкарыстаны формы класіцызму.

Зноскі

  1. Жылая забудова ХІХ — пачатку ХХ ст. // Якімовіч, Ю. А. Помнікі мураванага грамадзянскага дойлідства Віцебска ХІХ — пачатку ХХ ст. / Ю. А. Якімовіч — Мн., 1990. — С. 28-29.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кулагін, А. М. Забудова па вуліцы Савецкай / А. М. Кулагін // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 62.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]