Вуліца Свярдлова (Гродна)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вуліца Свярдлова
Гродна
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Гродна
Ранейшыя назвы Дзям'янаўская, Татарская, Баніфатарская
Commons-logo.svg Вуліца Свярдлова на Вікісховішчы

Фота Гродна летам 1915 г. з самалёта нямецкага разведчыка. На пярэднім плане — адна з ваданапорных вежаў, за ёй у далечыню цягнецца вуліца Дзям'янаўская.

Вуліца Свярдлова — вуліца ў цэнтральнай частцы горада Гродна. Названа ў гонар Я. М. Свярдлова ў 1940 годзе. Раней называлася Дзям'янаўская, Татарская, Баніфатарская. Праходзіць ад вуліцы Сацыялістычнай да вуліцы Будзённага. Працягласць каля 500 метраў. Пачала забудоўвацца з 15 стагодзя. У 1729 годзе на вуліцы быў пабудаваны кляштар баніфатараў, які не захаваўся да нашых дзён. У самым канцы 18 стагоддзя Карл Шыльдхаўз пабудаваў для князёў Агінскіх палац на Дзям'янаўскай[1][2].

У канцы 19 — пачатку 20 стагоддзяў на канцы вуліцы ля высокага яра пабудаваны дзве вадацяжныя вежы. Падчас Вялікай Айчынай вайны вуліца часткова пашкоджана. У 1950-70 гады забудоўвалася 3-5 павярховымі жылымі дамамі, па першых паверхах якіх змяшчаліся крамы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гродно. Энциклопедический справочник / Белорус. Сов. Энцикл.; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 438 с., [12] л. ил.: ил.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Працэсы ўрбанізацыі ў Беларусі: ХІХ — пачатак ХХІ ст.
  2. Łoza, Stanisław. Architekci i budowniczowie w Polsce / S. Łoza. — Warszawa, 1954. — S. 270.