Вуліца Серафімовіча (Мінск)
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Вуліца Серафімовіча Мінск | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Ленінскі |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
![]() |
Назва ў гонар | Аляксандра Серафімовіча |
Навучальныя ўстановы | Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці |
![]() |
Від на вул. Серафімовіча з боку станцыі Мінск-Усходні
Вуліца Серафімовіча — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска. Названа ў гонар Аляксандра Серафімовіча, рускага савецкага пісьменніка, лаўрэата Сталінскай прэміі першай ступені (1943).
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Судмаліса побач з станцыяй метро «Пралетарская» і чыгуначнай станцыяй «Мінск-Усходні» і цягнецца ў бок Партызанскага праспекта, пераходзячы ў Рабочы завулак.
Славутасці і цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]
- № 11 (вуліца Судмаліса, 20) — будынак Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці (1977; архітэктары Э. Зубялевіч, У. Старчанка). Узведзены як лабараторны корпус[d] Праектна-канструктарскага бюро Мінсельбуда БССР[d][1].
- Побач з вуліцай знаходзіцца буйны транспартны вузел: аўтобусны парк, станцыя метро Пралетарская, чыгуначная станцыя «Мінск-Усходні».
- Няцотны бок вуліцы пачынаецца з дома № 11, а цотны — з № 2.
- Архітэктура вуліцы спалучае сучасныя шматпавярховыя дамы, 4-павярховыя панэльныя дамы пасляваенных часоў, індывідуальную забудову. Ідзе тэндэнцыя пераўтварэння прыватных кватэр 4-павярховых «сталінак» у офісы[2].
- Дом № 19 быў будынкам школы, а цяпер там дзейнічае Хрысціянскі сацыяльны цэнтр Каталіцкай царквы, дзе на беларускай мове праводзіцца навучанне дзяцей розным ведам і навыкам узроўня дзіцячага сада і школы[3].
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Серафімовіча (Мінск)
Зноскі
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Вул. Серафімовіча. Маленькі бізнес-цэнтр Мінска ў старой частцы горада (Блог Андрэя Берастоўскага)
- ↑ «Гэта нешта новае для Беларусі». Як працуе хрысьціянскі цэнтар, дзе гадуюць беларускую эліту // Радыё Свабода