Вуліца Станіслава Манюшкі (Мінск)
Вуліца Станіслава Манюшкі Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Лошыца |
Назва ў гонар | Станіслаў Манюшка |
Вуліца Станіслава Манюшкі — запраектаваная вуліца ў Мінску, у мікрараёне Лошыца.
Названая ў адпаведнасці з рашэннем Мінгарвыканкама ад 30 ліпеня 2004 у гонар Станіслава Манюшкі (1819—1872) — беларускага i польскага кампазітара, дырыжора, стваральнiка нацыянальнай класічнай оперы.[1]
Вуліца ў горадабудаўнічым праекце дэталёвага планавання жылога раёна Лошыца значыцца з працоўнай назвай «Праектуемая № 1». Яна стане часткай трэцяга транспартнага кальца, будаўніцтва якога па сутнасці яшчэ не пачыналася[2]. Таму на сённяшні дзень вуліца існуе толькі на паперы.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх