Вуліца Сурганава (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сурганава
Магілёў
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Магілёў
Раён Ленінскі раён
Працягласць 1340 м
Ранейшыя назвы Пячэрская шаша
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Сурга́нава (руск.: улица Сурганова)  — вуліца ў Магілёве, размешчаная ў паўночна-заходняй частцы горада. Галоўная вуліца жылых мікрараёнаў Мір-1 і Мір-2. Працягласць 1340 м, ад вуліцы Якубоўскага да вул. Ніжняя Карабанаўская[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычная назва Пячэрская шаша, у 1979 годзе названа ў гонар Ф. А. Сурганава, савецкага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў камсамольскага падполля і партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].

Сучаснае аблічча вуліцы пачало фарміравацца ў 1960-х гадах у сувязі з будаўніцтвам першых мікрараёнаў у паўночна-заходняй частцы горада. Цяпер у забудове вуліцы пераважаюць 5-, 9-павярховыя, пераважна жылыя дамы. На тэрыторыі, якая прылягае да ручая Дубравенка, які перасякае вуліцу, часткова захаваліся 1-павярховыя дамы сядзібнага тыпу[1].

У савецкі час на вуліцы размяшчаліся абласная псіхіятрычная бальніца, абласны наркалагічны дыспансер, спецсаўгас «Дняпроўскі», упраўленне «Саюзмантажлегмаш» (д. № 21) і інш[1].

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Дом № 53
Воданапорная вежа

Мемарыяльныя дошкі[правіць | правіць зыходнік]

Дошка ў гонар Сурганава

На доме № 9 устаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар Ф. А. Сурганава[1].

Паркі і скверы[правіць | правіць зыходнік]

Даліна Дубравенкі

Да вуліцы прылягае Пячэрскі лесапарк[1].

Зноскі

  1. а б в г д е Сурганова улица // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сурганова улица // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]