Вуліца Сяліцкага (Мінск)
Выгляд
Вуліца Сяліцкага — вуліца мікрараёна Шабаны Заводскага раёна Мінска. Названа ў гонар Героя Савецкага Саюза Мікалая Аляксандравіча Сяліцкага, удзельніка грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Ідзе ад вёскі Каралішчавічы ў раёне шашы H9050 праз прамзону «Шабаны», раздзяляе жылыя дамы Шабаноў і прыватны сектар былой вёскі Малы Трасцянец, потым упіраецца ў Смілавіцкі тракт у раёне вёскі Вялікі Трасцянец.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Могілкі вежавых кранаў
- Брама смерці (частка Трасцянецкага мемарыяла)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]