Вуліца Талбухіна (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца Талбухіна
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Першамайскі
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Парк Чалюскінцаў
Тралейбусныя маршруты 29, 35, 37, 38, 55, 61
Аўтобусныя маршруты 62
Назва ў гонар Фёдара Талбухіна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Талбухіна — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска. Названа ў гонар Фёдара Іванавіча Талбухіна (1894—1949), савецкага палкаводца, Маршала Савецкага Саюза, Героя Савецкага Саюза.

Вуліца Талбухіна знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы горада. Бярэ пачатак ад праспекта Незалежнасці і заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Кнорына, перасякаецца з вуліцамі Кузьмы Чорнага і Кедышкі. Працягласць 700 м ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Кнорына.

Брацкая магіла савецкіх воінаў і падпольшчыкаў

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Па цэнтры вуліцы праходзіць шырокі бульвар, у пачатку якога знаходзіцца брацкая магіла савецкіх воінаў, партызан і мірных жыхароў, закатаваных ці расстраляных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941—1944 гг. Як адзіны горадабудаўнічы комплекс узведзены жылыя дамы № 12, 14, 16 і кінатэатр «Партызан» (цяпер Дом кіно), рэстаран «Каменная кветка»[1].

Забудова вуліцы Талбухіна
Дом № 12

Жылыя дамы № 12, 14, 16 пабудаваны як жылы мікрараён у 19621966 гадах па праекце архітэктара Ю. Шпіта і інжынера Я. Саманчука. Прасторавая кампазіцыя ансамбля заснавана на кантрасце вертыкалей 9-павярховых жылых дамоў і падоўжанага 1—2-павярховага аб’ёму, у якім размешчаны прадпрыемствы культурна-бытавога абслугоўвання. У агульнай кампазіцыі выкарыстаны пакаты рэльеф мясцовасці. Дамы — комплекс першых па Беларусі 9-павярховых буйнананельных жылых дамоў. Кожны дом мае 70 кватэр: 37 аднапакаёвых, 29 двухпакаёвых і 4 трохпакаёвыя кватэры. На першых паверхах прадугледжаны вестыбюль, пакой для заняткаў дзяцей. У кожным доме на 2 лесвічна-ліфтавыя групы, аб’яднаныя калідорамі 1-га паверха. Ліфтавыя шахты вынесены за асноўныя аб’ёмы, балконы размешчаны ў шахматным парадку[1].

Зноскі

  1. а б А. М. Кулагін, Л. Г. Лапцэвіч. 314. Забудова вуліцы Талбухіна // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]