Вуліца Талстога (Віцебск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вуліца Талстога, Віцебск)
Вуліца Талстога
Віцебск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Горад Віцебск
Ранейшыя назвы Падзвінская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Талстога — пешаходная вуліца ў Віцебску. Гістарычная назва: вуліца Падзвінская. З'яўляецца папярочнай транспартнай і пешаходнай звязкай паміж радыяльнымі вуліцамі горада — Суворава і Леніна. Шчыльна пабудаваныя дамы ствараюць адзіны горадабудаўнічы ансамбль.

Забудова вул. Л. Талстога — прыклад горадабудаўнічага мастацтва Беларусі 2-й палавіны 19 — пачатку 20 ст. Комплекс у складзе дамоў № 1, 3, 4, 5, 7, 8, 15 занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Забудова
Апісанне Выява Статус
1 Пабудаваны ў канцы 19 — пачатку 20 ст. з цэглы як жылы, атынкаваны. Галоўны фасад трохпавярховага аб'ёму расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі з ліштвамі. Будынак фланкіраваны неглыбокімі рызалітамі з руставанымі лапаткамі і балконамі, дэкарыраваны міжпаверхавымі філёнгавым і меандравым паясамі, карнізам простага профілю. Выкарыстоўваецца як адміністрацыйны будынак.
2 Пабудаваны ў 2-й палавіне 19 ст. з цэглы як жылы, атынкаваны. Трохпавярховы П-падобны ў плане будынак з рознавялікімі бакавымі крыламі. Плоскасць галоўнага асіметрычнага фасада з балконамі ў цэнтры завершана трохвугольным франтонам. Аконныя праёмы прамавугольныя, з ліштвамі. Фасад аздоблены філёнгамі, міжпаверхавым прафіляваным поясам. Бакавы рызаліт вылучаны рустам, арачнымі броўкамі над вокнамі, 2 лучковымі ўваходнымі праёмамі. Лесвіцы вынесены ў тарцы бакавых крылаў. У архітэктуры выкарыстаны элементы класіцызму. Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000088шыфр 213Г000088
3 Пабудаваны ў 2-й палавіне 10 — пачатку 20 ст. у традыцыях «цаглянай» архітэктуры як жылы. Кампактны двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Архітэктурным дэкорам апрацаваны толькі галоўны фасад: міжпаверхавы філёнгавы пояс, лучковыя, клінападобныя аркі і фігурныя ліштвы акон, арнаментальны карніз. Планіроўка калідорная, з лесвіцай у цэнтры.
4 Пабудаваны ў канцы 19 пачатку 20 ст. з цэглы як жылы. Трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Галоўны фасад фланкіраваны ўваходнымі праёмамі, што вядуць у прыхожыя з лесвіцамі. Прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны ліштвамі і сандрыкамі. 1-ы паверх апрацаваны рустам, 2-і і 3-і вылучаны прафіляванымі і філёнгавымі паясамі. У завяршэнні буйны карніз. У 1882—1910 гг. у гімназіі, якая размяшчалася ў гэтым будынку, працаваў беларускі этнограф і фалькларыст М. Я. Нікіфароўскі. Цяпер выкарыстоўваецца як адміністрацыйны будынак.
5 Пабудаваны ў канцы 19 — пачатку 20 ст. з цэглы як жылы, атынкаваны. Будынак трохпавярховы, мае форму выгнутага прамавугольніка. 1-ы паверх урэзаны ў рэльеф і трактаваны як цокальны, 2-і і 3-і вылучаны прафіляваным міжпаверхавым поясам і карнізам. Прамавугольныя і арачныя вокны верхніх паверхаў дэкарыраваны пластычнымі ліштвамі, філёнгамі. У цэнтры галоўнага і дваровага фасадаў уваходы ў будынак, з боку тарцовага фасада скразны праезд у двор. Планіроўка дома калідорная з 2 лесвічнымі вестыбюлямі ў цэнтры. Выкарыстоўваецца медустановай.
7 Пабудаваны ў пачатку 20 ст. з цэглы як жылы. Двухпавярховы будынак значна развіты ў глыбіню двара і выходзіць на вуліцу невялікім фасадам галоўнага крыла. Мае сіметрычна-восевую кампазіцыю і ў цэнтры падкрэслены рызалітам. Вокны прамавугольныя. Да тарца дома далучаны аб'ём лесвічнай клеткі. Крапоўка фасада абмежавана міжпаверхавым поясам і завяршальным карнізам.
8 Пабудаваны ў пачатку 20 ст. з цэглы як жылы. Будынак двухпавярховы, у плане мае формупяцівугольніка. Галоўны фасад сіметрычна-восевай кампазіцыі вылучаны ў цэнтры ўваходным праёмам з навесам. Крапоўку фасада складаюць арачныя нішы прамавугольных аконных праёмаў, міжпаверхавы пояс і завяршальны карнізпростага профілю. Цэнтральнае месца ў плане дома займае вестыбюль з лесвіцай, вакол якога — памяшканні разнастайнай канфігурацыі. Выкарыстоўваецца навучальнай установай.
13 Пабудаваны ў пачатку 20 ст. з цэглы як жылы. Аднапавярховы квадратны ў плане будынак накрытыдвухсхільным дахам з вальмай. Галоўны фасад расчлянёны 4 прамавугольнымі аконнымі праёмамі з ліштвамі і завершаны карнізам простага профілю. Неатынкаваныя тарцовыя фасады пазбаўлены праёмаў і архітэктурнага дэкору. У забудове вуліцы дом з'яўляецца найбольш кампактным і маламаштабным. Выкарыстоўваецца як адміністрацыйны будынак.
15 Пабудаваны ў канцы 19 — пачатку 20 ст. з цэглы як жылы. Мае развітую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю са складанай канфігурацыяй плана: 3 рознавялікія крылы, што абмяжоўваюць унутраны двор. Галоўны асіметрычны фасад фланкіраваны балконамі, у цэнтры — уваходны праём. Плоскасць фасада раздзелена на кожным паверсе прафіляваным поясам і завершана карнізам. Прамавугольныя аконныя праёмы апрацаваны сандрыкамі, арачнымі нішамі. Будынак падзелены на шэраг секцый з самастойнымі ўваходамі, пераважна з двара. У архітэктуры выкарыстаны элементы класіцызму.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кулагін, А. М. Забудова вуліцы Л. Талстога / А. М. Кулагін // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 58-60.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]