Перайсці да зместу

Вуліца Тырганю

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца Тырганю
Рыга
лат.: Tirgoņu iela
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Працягласць
  • 158 м
Паштовы індэкс LV-1050
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Тырганю (лат.: Tirgoņu iela — «Купецкая») — вуліца ў Рызе, у гістарычным раёне Стары горад. Размешчана паміж вуліцамі Калькю і Шкюню. Даўжыня вуліцы — 158 метраў.

Упершыню пазначана ў дакументах пад 1333 годам. У сваёй гісторыі вуліца не мяняла назву. Размешчаная побач з Ратушнай плошчай у сярэднявеччы была адной з галоўных гандлёвых вуліц Рыгі, тут знаходзіліся дамы купцоў.

Значнае месца на вуліцы займае «Эгле» — пляцоўка для адпачынку на адкрытым паветры з летнімі кафэ.

  • д. 4 — Жылы дом (былы дом Дэтмана) з магазінамі (1900, архітэктары Генрых Карл Шэель, Фрыдрых Шэфель, фасад архітэктара К. Гана).
  • д. 5 — Жылы дом (XVI стагоддзе, перабудаваны ў 1802 годзе архітэктарам Крыстафам Хаберландам, перабудаваны ў 1888 годзе архітэктарам Я. Баўманісам).
  • д. 6 — Жылы дом (XVIII стагоддзе, перабудаваны ў 1898 годзе архітэктарам Альфрэдам Ашэнкампфам)
  • д. 7 — Жылы дом (XVI стагоддзе, рэканструяваны ў 1986 годзе)
  • д. 8 — Жылы дом (XVIII—XIX стагоддзя, перабудаваны ў 1922 годзе архітэктар Мікалай Герцберг).
  • д. 9 — Жылы дом (XVI стагоддзе, адноўлены ў 1861 годзе, рэканструкцыя 2004 года, архітэктар Оліта Упасіерыс).
  • д. 10 — Жылы дом (1698, адрамантаваны ў 1959 годзе па праекце архітэктара Гунара Зірніса). Партал дома — помнік мастацтва.
  • д. 11, 13, 15, 17 — Офісна-гандлёвыя будынкі (1985), вінны склеп каля дома 17 адрамантаваны ў 1998 годзе па праекце архітэктара Модрыса Ліепы.
  • Тиргоню улица // Рига : Энциклопедия = Enciklopēdija Rīga / [пер. с латыш. ; гл. ред. П. П. Еран]. — Рига : Главная редакция энциклопедий, 1989. — С. 719. — ISBN 5-89960-002-0.