Перайсці да зместу

Вуліца Тэльмана (Гродна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца Тэльмана
Гродна
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Гродна
Ранейшыя назвы Гувера
Назва ў гонар Эрнст Тэльман

Вуліца Тэльмана — вуліца ў цэнтральнай частцы Гродна. Даўжыня — 200 м ад вуліцы Гараднічанскай да вуліцы Савецкай.

У 1940 годзе названа ў гонар лідара нямецкага камуністычнага руху Эрнста Тэльмана.

Старыя назвы — Гувера (у гонар прэзідэнта ЗША Герберта Гувера, які ў 1920-х гадах аказаў дабрачынную дапамогу жыхарам Гродна).

  • Гродзенскі абласны аддзел Міністэрства фiнансаў Рэспублікі Беларусь;
  • Дзяржаўная будаўнiчая экспертыза на Гродзенскай вобласці;
  • Упраўленне КДБ Гродзенскай вобласці (у будынку прыватнага дома купца Іосіфа Фрумкіна).

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]

На вуліцы здымалася сцэна фільма «Белыя Росы» (галоўны герой перахапляе калыску з бутэлькамі).

  • Гродно: Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1989. — 440 с. ISBN 5-85700-015-7.