Вуліца Урыцкага (Віцебск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца Урыцкага
Віцебск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Горад Віцебск
Ранейшыя назвы Падтычынская, Афіцэрская, Варапаеўская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Урыцкага — вуліца ў цэнтральнай частцы Віцебска, у Кастрычніцкім раёне. Працягласць вуліцы 800 метраў, ад вуліцы Путна да 2-й Садовай вуліцы. Перасякаецца з вуліцай Суворава, вуліцай Леніна і Камуністычнай вуліцай.

Вуліца названая ў 1919 годзе ў гонар расійскага рэвалюцыйнага дзеяча М. С. Урыцкага. Раней заходняя частка вуліцы (ад пачатку да сучаснай вуліцы Леніна) насіла назву Афіцэрская, усходняя — Варапаеўская.

Вуліца праходзіць па тэрыторыі былой Узгорскай слабады, заселенай у XVII стагоддзі. Сярод вуліц слабады ў гістарычных дакументах згадваецца Падтычынская вуліца, якая, магчыма, з’яўляецца папярэдніцай сучаснай вуліцы Урыцкага. Вуліца з сучаснай трасай сфарміравана ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзяў пасля прыняцця плана аб рэгулярнай забудове горада. У пачатку XX стагоддзя на вуліцы знаходзіўся лесаахоўны камітэт і губернская чертежной, да вуліцы прымыкаў Смаленскі рынак (сучасная плошча Леніна).

Вуліца Урыцкага забудавана 2-5-павярховымі жылымі будынкамі. З левага боку да вуліцы прымыкае парк Партызанскай славы імя Міная Шмырова (былы парк імя Леніна), з правага — батанічны сад.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]