Вуліца Фучыка (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вуліца Фучыка, Мінск)
Jump to navigation Jump to search
Вуліца Фучыка
Мінск
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Заводскі
Працягласць 329
Назва ў гонар Юліус Фучык
Паштовы індэкс 220137

Вуліца Фучыкавуліца ў Заводскім раёне Мінска. Названа ў 1963 годзе ў гонар Юліуса Фучыка (1903—1943), чэшскага пісьменніка, журналіста, нацыянальнага героя ЧССР, забітага нямецкімі нацыстамі. Пачынаецца ад вуліцы Чэкаліна, мае перакрыжаванні з вуліцай Багранай і Баграным завулкам, заканчваецца перакрыжаваннем з вуліцай Ангарскай.

Працягласць вуліцы - 329 м, займаемая плошча - 2833 м². Сектар індывідуальнай жылой забудовы.