Вуліца Фучыка (Мінск)
Выгляд
Вуліца Фучыка Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Заводскі |
Працягласць | 329 |
Назва ў гонар | Юліус Фучык |
Паштовы індэкс | 220137 |
Вуліца Фучыка — вуліца ў Заводскім раёне Мінска. Названа ў 1963 годзе ў гонар Юліуса Фучыка (1903—1943), чэшскага пісьменніка, журналіста, нацыянальнага героя ЧССР, забітага нямецкімі нацыстамі. Пачынаецца ад вуліцы Чэкаліна, мае перакрыжаванні з вуліцай Багранай і Баграным завулкам, заканчваецца перакрыжаваннем з вуліцай Ангарскай.
Працягласць вуліцы - 329 м, займаемая плошча - 2833 м². Сектар індывідуальнай жылой забудовы.