Цнянская вуліца (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Вуліца Цнянская (Мінск))
Jump to navigation Jump to search
Вуліца Цнянская
Мінск
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Гістарычны раён Камароўка
Працягласць 860 м
Ранейшыя назвы Турэцкая,
Усходняя,
3-я лінія
Паштовы індэкс 220013, 220100

Вуліца Цня́нскаявуліца ў Савецкім раёне горада Мінска. Ідзе ад вул. Кульман, перасякае завулак Я. Коласа і 2-ю вуліцу Шостая Лінія і заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Багдана Хмяльніцкага.

Мікрараён па вул. Цнянскай уяўляе сабой масіў у асноўным пяціпавярховых жылых дамоў з рэдкімі выключэннямі будынкаў большай паверхавасці[1]. У прыватнасці, на вуліцы Цнянскай стаяць тры цагляныя дзевяціпавярховыя дамы 19701972 гадоў пабудовы з дэкаратыўнымі рашоткамі на дахах[1][2]. Грамадскі транспарт па вуліцы не ходзіць.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На пачатку XX стагоддзя сучасная вуліца Цнянская была часткай Кітайскай[3] альбо паводле іншых вытокаў — Турэцкай вуліцы[4][5]. У 1934 годзе падчас «чысткі» старадаўніх назваў, звязаных з нацыянальнымі меншасцямі, вуліца была пераіменавана ва Усходнюю[4][5]. У 1979 годзе частка Усходняй вуліцы, размешчаная паўднёвей вуліцы Сурганава атрымала назву Цнянская[4].

Невялікі фрагмент сучаснай вуліцы Цнянскай пэўны час насіў назву Трэцяя лінія[6][7].

Карты[правіць | правіць зыходнік]

Miensk. Менск (1911).jpg
Дарога на Цну на карце Мінска 1911 года.
Miensk. Менск (1934).jpg
Вуліцы Цнянская, Усходняя і Трэцяя лінія на карце Мінска 1934 года.
Miensk. Менск (03.1941).jpg
Вуліцы Цнянская, Турэцкая і Трэцяя лінія на карце Мінска 1941 года.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 Районы, кварталы: история жилого района универсама «Рига» (руск.) . Onliner.by (28 кастрычніка 2013). Праверана 13 чэрвеня 2019.
  2. Районы, кварталы. История Комаровки: как болото стало торговым центром городского значения (руск.) . Onliner.by (12 мая 2012). Праверана 29 ліпеня 2019.
  3. Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліц і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў (бел.) . Беларускі Калегіюм (10 красавіка 2016). Праверана 29 ліпеня 2019.
  4. 4,0 4,1 4,2 Вячеслав Бондаренко. Блуждающие названия (руск.) . Сайт «Минск старый и новый» (16 жніўня 2007). Праверана 13 чэрвеня 2019.
  5. 5,0 5,1 Вячеслав Бондаренко. Между двумя мировыми войнами (руск.) . Сайт «Минск старый и новый» (16 сакавіка 2014). Праверана 29 ліпеня 2019.
  6. Загадки минской топонимики: самые странные улицы города (руск.) . Onliner.by (27 кастрычніка 2014). Праверана 13 чэрвеня 2019.
  7. Ольга Шилак. Топонимист об истории минских улиц: «Чиновники попросту не знали, как их назвать!» (руск.) . Камсамольская праўда (30 верасня 2016). Праверана 13 чэрвеня 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Вуліцы Мінска:Савецкі