Вуліца Энгельса (Мінск)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вуліца Энгельса
Мінск
Фатаграфія
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Ленінскі, Цэнтральны
Працягласць 1050 м
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Няміга, Купалаўская, Кастрычніцкая, Першамайская
Ранейшыя назвы Дамініканская, Петрапаўлаўская, Валадарскага
Назва ў гонар Фрыдрых Энгельс
Код вуліцы 1022[1]
Commons-logo.svg Вуліца Энгельса на Вікісховішчы

Вуліца Энгельса — вуліца ў цэнтральнай частцы Мінска.

Вуліца пачынаецца ў Верхнім горадзе. У XVII стагоддзі атрымала назву Дамініканскай у гонар закладзенага на ёй манастыра ордэна дамініканцаў. Таксама вуліца раней называлася Петрапаўлаўскай (да 1919 года), вуліцай Валадарскага (да 1922 года).

Вуліца перасякаецца з вуліцай Інтэрнацыянальнай, праспектам Незалежнасці, вуліцамі Карла Маркса, Кірава і Ульянаўскай. Разам з праспектам Незалежнасці вуліца ўтварае Кастрычніцкую плошчу.

Нумарацыя дамоў — ад плошчы Свабоды. На вуліцы размешчаны Мінскі абласны выканаўчы камітэт, Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, кінатэатр «Піянер», Беларускі дзяржаўны тэатр лялек, гасцініца «Кастрычніцкая», Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача.

Зноскі

  1. Даведнік вуліц па г.Мінску на 28.03.2012.
  2. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]