Перайсці да зместу

Вуліца Яфрэмава (Гомель)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яфрэмава
Вуліца
Гомель
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Гомельская вобласць
Горад Гомель
Раён Чыгуначны
Працягласць
  • 2,12 км
Тралейбусныя маршруты 4, 10, 12, 17, 18, 21
Аўтобусныя маршруты 5, 5А, 10, 10А, 12, 25, 25А, 25В, 41
Назва ў гонар Міхаіл Рыгоравіч Яфрэмаў
Паштовы індэкс 246031, 246035
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Яфрэмава — вуліца ў паўночнай частцы Гомеля.

Вуліца звязвае вуліцу Савецкую і праспект Касманаўтаў. Праходзіць па тэрыторыі Чыгуначнага раёна горада.

Гісторыя і этымалогія назвы

[правіць | правіць зыходнік]

Вуліца названа ў гонар героя Вялікай Айчыннай вайны генерала Яфрэмава. Да 1975 года вуліца Інструментальная былой вёскі Ціцянкі.

Мемарыяльная дошка ўстаноўлена на доме № 4.

Мемарыяльная дошка

Аблічча вуліцы

[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова вуліца была забудавана прыватнымі індывідуальнымі аднапавярховымі драўлянымі жылымі дамамі. Пазней былі пабудаваны двухпавярховы ведамасны інтэрнат пажарнай аховы (за нумарам 1б, у 1954 годзе), двухпавярховы цагляны жылы дом (за нумарам 80), двухпавярховы інтэрнат аб'яднання «Гомельбудматэрыялы» (за нумарам 63).


З пабудовай Гомельскага завода самаходных камбайнаў ВА «Гомсельмаш» на месцы прыватнай забудовы ў 1980-я гады пачынаюць будавацца дзевяціпавярховы панэльныя дамы, 12-павярховы дом (за нумарам 8) з убудаванымі аб'ектамі сацыяльнай інфраструктуры. У двухпавярховым будынку інтэрната аб'яднання «Гомельбудматэрыялы» размяшчаецца заводаўпраўленне Гомельскага завода самаходных камбайнаў.


Забудова вуліцы шматпавярховымі дамамі ішла ад праспекта Касманаўтаў у бок вуліцы Фадзеева. Разам з жылымі дамамі вуліца паступова забудоўвалася аб'ектамі сацыяльнай інфраструктуры і прамысловасці: дзіцячы сад, універсам, ГСКБ па збожжаўборачнай і кормаўборачнай тэхніцы, а з 1990-х гадоў — рэстаран, кафэ, кулінарыя, Гомельскі гарадскі камбінат школьнага харчавання, фізкультурна-аздараўленчы комплекс.


З 1990-х гадоў дзевяціпавярховымі дамамі (дамы за нумарамі 22, 24, 26) забудоўваецца ўчастак па цотнаму боку вуліцы Яфрэмава ад фізкультурна-аздараўленчага комплексу да скрыжавання з вуліцай Сухога. Далейшая забудова гэтага ўчастка вуліцы працягнулася пасля 2003 года і да 2013 года.


На няцотным участку вуліцы ад скрыжавання з вуліцай Фадзеева і далей у бок вуліцы Савецкай жылой забудовы няма, тут размясціліся вытворчыя корпусы Гомельскага завода самаходных камбайнаў і аб'екты жаночай калоніі ВК-4 дэпартамента выканання пакаранняў МУС РБ.


На вуліцы размешчаны наступныя значныя аб'екты:

  • Гомельскі завод самаходных камбайнаў ВА «Гомсельмаш»
  • ГСКБ па збожжаўборачнай і кормаўборачнай тэхніцы
  • Гомельскі гарадскі камбінат школьнага харчавання
  • Пажарная аварыйна-выратавальная частка № 4 МНС РБ
  • Аддзяленне паштовай сувязі № 31
  • Аддзяленне паштовай сувязі № 35
  • Фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Бадзёрасць»
  • Рэстаран «Галактыка»
  • Універсам «Рошчынскі»
  • Гандлёвыя рады «Сельмашаўскія»
  • Яслі-сад № 150 «Кацюша»
  • Пакой школьніка «Ветразь»
  • Аддзяленне № 302/12 ААТ «ААБ Беларусбанк»
  • ЖЭУ № 6 КЖРЭУП «Сельмашаўскае»
  • Апорны пункт аховы правапарадку № 7 Чыгуначнага раёна г.Гомеля

Перасякае вуліцы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Гомель. Энциклопедический справочник. — Мн.: БелСэ, 1991. — 527 с.
  • Гомель. Атлас. — Мн.: Белкартография, 2005. — 41 с.