Вуліца Яўгена Сверсцюка (Кіеў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўгена Сверсцюка
[[Кіеў|Кіеў]]
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад [[Кіеў|Кіеў]]
Раён Дняпроўскі
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Левабярэжная, Браварскі праспект-1, Браварскі праспект-2
Электрычка Кіеўская Русанаўка
Аўтобусныя маршруты 42, 87
Маршрутнае таксі 542
Ранейшыя назвы 3-га Інтэрнацыяналу, Марыны Расковай
Назва ў гонар Сверсцюка Я.А.
Паштовы індэкс 02002 і 02660
Рух двухбаковы
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Яўгена Сверсцюка (укр.: Ву́лиця Євге́на Сверстюка́) — вуліца ў Дняпроўскім раёне горада Кіева, жылы масіў Левабярэжны (гістарычная назва — Мікольская Слабодка). Пралягае ад Браварскага праспекта да бульвара Вярхоўнай Рады.

Далучаюцца вуліцы Раісы Акіпнай, Аванеса Туманяна, Пляханава (двойчы) і чыгунка (пераезд, зараз зачынены).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вуліца ўзнікла ў 1-й чвэрці XX стагоддзя, была часткай вуліцы 3-га Інтэрнацыяналу (разам з праспектам Міру, вуліцамі Пражскай і Барыспальскай).

У 1955 годзе была перайменаваная ў вуліцу Марыны Расковай, у гонар савецкай лётчыцы-штурмана, Героя Савецкага Саюза Марыны Расковай.

Сучасная назва ў гонар украінскага пісьменніка і дысідэнта Яўгена Сверсцюка — з 2015 года.

Установы[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзяржаўная інспекцыя па кантролі за цэнамі
  • Асацыяцыя ўкраінскіх банкаў
  • Дзяржаўны інстытут комплексных тэхніка-эканамічных даследаванняў
  • Украінскі навукова-даследчы цэнтр фармацыі Мінздароўя Украіны

Асобы[правіць | правіць зыходнік]

У доме № 8[1] да сваёй смерці 1 снежня 2014 жыў украінскі пісьменнік і дысідэнт Яўген Сверсцюк. Пасля яго смерці Украінскі інстытут нацыянальнай памяці прапанаваў перайменаваць вуліцу Марыны Расковай у яго гонар[2].

Фотаздымкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]