Вуліца 17 верасня (Брэст)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вуліца 17 Верасня, Брэст)
17 верасня
Брэст
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Горад Брэст
Раён Ленінскі раён
Працягласць 850 м
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

17 верасня (руск.: улица 17 сентября) — вуліца ў Ленінскім раёне Брэста, у гістарычным цэнтры горада. Названа ў гонар уз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі.

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Размешчана паміж вуліцамі Савецкіх Пагранічнікаў і Савецкай. Пачынаецца ад вуліцы Будзённага каля плошчы Свабоды, перасякае вуліцу Дзяржынскага, з усходу прымыкае вуліца Астроўскага, далей перасякае праспект Машэрава, вуліцу Інтэрнацыянальную і заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Чырванафлоцкай каля ракі Мухавец. Даўжыня вуліцы складае каля 850 м.

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Няцотны бок[правіць | правіць зыходнік]

Дамы № 29, 31, 33, 35, 37 у плане

Дамы № 29, 31, 33, 35, 37 складаюць ансамбль гарадской забудовы, які склаўся ў канцы XIX — першай палове XX ст. Будынкі маюць характэрную для таго часу блакіроўку, аб’яднаны ў самастойныя фрагменты. Галоўныя фасады выходзяць на «чырвоную лінію» забудовы. Уваходы з двара. Праезд паміж дамамі № 33 і 35. Фрагмент забудовы — узор архітэктурнага вырашэння невялікіх гарадскіх жылых дамоў, індывідуальная апрацоўка якіх стварае разнастайнасць і маляўнічасць агульнай горадабудаўнічай кампазіцыі[1].

Цотны бок[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 26. Забудова вуліцы 17 Верасня // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]