Вуліца 50 год Кастрычніка (Светлагорск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
вуліца 50 год Кастрычніка
Светлагорск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Горад Светлагорск
Гістарычны раён урочышча Чартопаш
Мікрараён Кастрычніцкі, Першамайскі, Юбілейны, Шацілкі
Працягласць 1,5 км
Аўтобусныя маршруты ······
Ранейшыя назвы вуліца № 7
Назва ў гонар 50 год Кастрычніцкай рэвалюцыі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца 50 год Кастрычніка (руск.: Улица 50 лет Октября)[1] — адна з цэнтральных вуліц у горадзе Светлагорску. Вуліца працягваецца ад плошчы Пераможцаў, да вуліцы Свярдлова. Перасякае вуліцы: Піянерская, Інтэрнацыянальная, Леніна, Цэнтральную плошчу, праезд Стары Горад, Белтэлекамаўскі, Стартавы завулак.

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Фармавацца вуліца пачала ў канцы 1950 гадоў. Спачатку гэта была заходняя ўскраіна першага мікрараёну. З пачаткам будаўніцтва другога — вуліца здабыла свае асноўныя рысы. 28 сакавіка 1967 вуліца была перайменавана з «вуліца № 7» у «вуліца 50 год Кастрычніка».[2]

З-за таго, што адрасная прывязка ў горадзе да мікрараёнаў і да вуліцы фактычна амаль нічаго не адносіцца, але фактычна на вуліцы знаходзяцца: цэнтральная і дзіцячая бібліятэка, дом культуры, кінатэатр «Юнацтва» (зачынены), ГЦ «Іранскі квартал» (будуецца), выканкам, карцінная галерэя, алея герояў, помнік Р. Шацілу.

Рух транспарта[правіць | правіць зыходнік]

Пад час урачыстых падзей і свят вуліцу робяць пешаходнай часткова (ад вуліцы Інтэрнацыянальнай/плошчы Пераможцаў да вуліцы Леніна) або цалкам.

Праз вуліцу пралягае 7 маршрутаў гарадскіх аўтобусаў, на вуліцы 3 прыпынкі: Карцінная галерэя (раней: Універсам Бярэзіна), Цэнтральная бібліятэка (раней: Мікрараён, Універсам Маяк), Гасцініца. Усе яны на адрэзку ад вуліцы Свярдлова, да Леніна.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Рашэнне Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў ад 25 лютага 2014 г. № 221 «О нормализации наименований элементов улично-дорожной сети города Светлогорска Гомельской области» на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь (руск.)
  2. Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне(ЗДАЖ). — Ф. 758. Воп. 1. Адз.хр. 133. Арк. 199.