Вупыры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ВупырыM:
Постар фільма
Жанр фільм жахаў
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Працягласць 77 хв.
Бюджэт 300 000 €
Краіна
Мова руская
Год 2019
IMDb ID 11237526

«Вупыры́» (руск.: Упыри) — беларускі незалежны мастацкі фільм у жанры хорар кінастудыі «Первая КиноВидео Компания», які выйшаў у пракат 14 лістапада 2019 года.[1]

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Кампанія маладых людзей трапляе ў лясную глыбінку на таемнае возера і сутыкаецца там з містычным жахам, які раз у годзе нараджаецца ў Купальскую ноч.

Акцёры[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр Роля
Вадзім Галыгін[ru] Дзіма Дзіма
Анастасія Васільева
Анастасія Філіпава
Габрыэль Пік
Кента Сата
Андрэй Карака прафесар
Анастасія Барэнцава

Здымачная група[правіць | правіць зыходнік]

  • рэжысёры — Максім Сіры, Андрэй Грынько[2]
  • прадзюсары — Андрэй Курэйчык, Віктар Лабковіч, Сяргей Якубоўскі, Андрэй Клюковіч
  • са-прадзюсар — Надзея Гусельнікава
  • сцэнарысты — Андрэй Курэйчык, Сяргей Якубоўскі
  • аператары — Арцём Якімаў, Аляксандр Алейнікаў
  • кампазітар — Барыс Ланькоў
  • анімацыя — Васіль Паук
  • арт-дырэктар — Максім Карбановіч

Здымачны працэс і прэм’ера[правіць | правіць зыходнік]

Здымкі пачаліся ў 2017 годзе. Асноўным месцам здымак стаў Ваўкавыскі раён. Бюджэт фільма складае 300 тысяч еўра.[3] Прэм’ера фільма адбылася ў кінатэатры «Дом кіно» 1 лістапада 2019 года.

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Журналіст Канстанцін Сідаровіч адзначыў, што слабым бокам фільма з’яўляецца сцэнарый, мантаж, гульня акцёраў, але выказаў меркаванне, што для беларускага кіно незалежны фільм з такім бюджэтам — пазітыўнае дасягненне.

" «Вупыры», вядома, не прэтэндуюць на пераасэнсаванне хорару як такога і на фестывальны лёс — гэта выключна жанравы атракцыён.[4]
кінакрытык Ганна Яфрэменка
"

Зноскі

  1. Кравченко, Светлана. «Упыри» в Минске: прошла премьера первого белорусского хоррора (руск.). СБ. Беларусь сегодня (13 лістапада 2019). Праверана 15 лістапада 2019.
  2. Усков, Олег (21.02.2019). "Вышел трейлер белорусского фильма ужасов «Упыри»" [руская]. «Российская газета[ru]». Архівавана з арыгінала 2021-08-14. Праверана 2020-02-22. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  3. Сидорович, Константин. Внезапно! Белорусы сняли ужастик «Упыри», а мы его посмотрели (руск.). Onliner.by. Праверана 18 лістапада 2019.
  4. Ефременко, Анна. Молодые белорусы гибнут на меловых карьерах. В минский прокат вышел хоррор «Упыри» (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (14 ноября 2019 в 7:00). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2019. Праверана 14 лістапада 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]