Выбары народных дэпутатаў РСФСР (1990)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Выбары народных дэпутатаў РСФСР адбыліся 4 сакавіка 1990 г. 1068 дэпутатаў было абрана на З’ездзе народных дэпутатаў Расіі на 5 гадоў, 86 % з іх — члены КПСС, астатнія беспартыйныя. Нягледзячы на фармальную забарону на стварэнне іншых партый, рух у КПСС «Дэмакратычная Расія», вакол якой гуртаваліся шматлікія апазіцыйныя арганізацыі, удзельнічала ў выбарах і выйграла 148 месцаў.

Абраны З’езд пачаў працу 16 мая 1990 г. з абрання народнага дэпутата РСФСР Б. М. Ельцына Старшынёй Вярхоўнага Савета і прыняцці Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце.

Шматлікія члены КПСС, якія ўдзельнічалі ў выбарах, пасля пакінулі кампартыю. Дзейнасць КП РСФСР была прыпынена ў жніўні 1991 г., пасля паразы ДКНС, і забаронена разам з КПСС у лістападзе таго ж года. Роўна праз год Канстытуцыйны суд зняў забарону з дзейнасці першасных арганізацый КПРФ.

Пасля разгону З’езду народных дэпутатаў і Вярхоўнага Савета Расіі ў 1993 г. наступныя парламенцкія выбары былі праведзены ў новы парламент — Федэральны Сход. У далейшым (у наш час) выбары праводзіліся толькі ў адну з яго палат — Дзяржаўную думу.

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Суадносіны палітычных сіл на З’ездзе народных дэпутатаў Расіі пасля выбараў 1990 г. і да адасаблення новых партый у 1991 г.
██ — КПСС (920)
██ — беспартыйныя (148)
Партыі і кааліцыі % Мандаты
КПСС 86 % 920
Беспартыйныя 14 % 148
Усяго (яўка 77 %)[1] 100 % 1068

Зноскі

  1. Статистика выборов 1990 года. Society.ru (2008-03-03). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2004. Праверана 2 кастрычніка 2011.