Парламенцкія выбары ва Украіне (2014)
| Палітыка |
| Украіна |
Артыкул — частка серыі: |
|
Палітычная сістэма
|
Парламенцкія выбары ва Украіне 2014 года — пазачарговыя парламенцкія выбары ва Украіне адбыліся 26 кастрычніка 2014 года. На выбарах быў абраны склад Вярхоўнай Рады Украіны 8-га склікання.
Выбарчая сістэма
[правіць | правіць зыходнік]Законам «Аб выбарах народных дэпутатаў Украіны» устаноўлены 5% прахадны бар'ер і змешаная выбарчая сістэма. Палову (225 дэпутатаў) ад канстытуцыйнага складу Вярхоўнай Рады (450) выбарцы абяруць ў адмамандатных (мажарытарных) акругах. Пераможа той кандыдат, які атрымае болей галасоў выбарцаў, чым астатнія. Другая палова мандатаў размяркоўваецца паміж партыямі, за спісы якіх прагаласавала звыш 5% выбарцаў. Мандаты размяркоўваюцца прапарцыйна да атрыманых партыямі адсоткаў.
Вынікі выбараў
[правіць | правіць зыходнік]
Арыентаваныя на збліжэнне з Еўрапейскіім Саюзам партыі атрымалі пераважную большасць месцаў. Пэўнай нечаканасцю выбараў стала перамога па спісах «Народнага Фронту» Арсеня Яцанюка, а не прэзідэнцкага «Блоку Пятра Парашэнкі». Не былі абраныя дэпутаты ад часова акупаваных Расіяй АР Крым, Севастополя, а таксама акупаваных частак Данецкай ды Луганскай абласцей. Упершыню не здолелі прайсці бар’ер камуністы. Таксама не здолелі прайсці бар’ер і нацыяналісты з УА «Свабода» і «Правага Сектара».
| Партыя | Працэнт галасоў «за» ў шматмандатнай акрузе | Атрымана мандатаў у шматмандатнай акрузе | Перамог у аднамандатных акругах | Атрымана месцаў (агулам) |
|---|---|---|---|---|
| Народны Фронт | 22,14 | 64 | 18 | 82 |
| Блок Пятра Парашэнкі | 21,82 | 63 | 68 | 131 |
| Самапомач | 10,98 | 32 | 1 | 33 |
| Апазіцыйны блок | 9,43 | 27 | 2 | 29 |
| Радыкальная партыя | 7,45 | 22 | 0 | 22 |
| УА «Бацькаўшчына» | 5,68 | 17 | 3 | 20 |
| УА «Свабода» | 4,71 | 0 | 6 | 6 |
| Камуністычная партыя Украіны | 3,88 | 0 | 0 | 0 |
| Моцная Украіна | 3,12 | 0 | 1 | 1 |
| Грамадзянская пазіцыя | 3,11 | 0 | 0 | 0 |
| ЗАСТУП | 2,66 | 0 | 1 | 1 |
| Астатнія (меней за 2 % па спісу) |
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт ЦВК(недаступная спасылка)