Выбуховыя штаны
У Новай Зеландыі ў 1930-х гадах фермеры сутыкнуліся з праблемай выбуховых штаноў. Да такога здарэння прыводзілі спробы барацьбы з сельскагаспадарчым пустазеллем амброзіяй[1].
Фермеры распылялі хларат натрыю (рэкамендаваны новазеландскім урадам прэпарат для знішчэння пустазелля) на амброзію. Частка аэразолю трапляла на адзенне, з-за чаго валокны тканіны з воўны і бавоўны пры рэакцыі з неарганічным рэчывам тлелі і ўспыхвалі. У некаторых сітуацыях рэакцыя адбывалася хутчэй з-за ўздзеяння цяпла або адкрытага агню. Паступалі паведамленні не толькі аб узгаранні штаноў на сушцы, але і пра выбухі адзення падчас іх нашэння фермерамі. Такія інцыдэнты прыводзілі да атрымання сур’ёзных апёкаў[2].
Пра гэтую гісторыю напісаў Джэймс Уотсан з Універсітэта Мэсі ў шырока вядомым артыкуле «Значэнне выбуховых штаноў Рычарда Баклі»[3]. Гэтая праца прынесла яму Ігнобелеўскую прэмію[4].
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]У маі 2006 года ў эпізодзе «Выбуховыя штаны» папулярнага амерыканскага тэлешоу «MythBusters» быў даследаваны феномен новазеландскіх штаноў. Эксперыментатары пацвердзілі, што пры пэўных умовах сапраўды можа адбыцца ўзгаранне адзення. Таксама ў шоу заявілі, што чалавек можа прыняць гэтую з’яву за выбух[5].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ "Trousers Explode Архівавана 6 сакавіка 2016., Evening Post, 21 April 1933
- ↑ Massey University New Zealand News and Media Information. Massey News Article - Dr Watson and the exploding trousers. masseynews.massey.ac.nz. Праверана 11 верасня 2025.
- ↑ The Significance of Mr. Richard Buckley's Exploding Trousers: Reflections on an Aspect of Technological Change in New Zealand Dairy Farming between the World Wars - Agricultural History - Volume 78, Number 3 / 2004 - Agricultural History Society. aghist.metapress.com. Праверана 11 верасня 2025.
- ↑ James Watson for "The Significance of Mr. Richard Buckley's Exploding Trousers."(недаступная спасылка). improbable.com. Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2009. Праверана 4 студзеня 2011.
- ↑ Episode 53: Exploding Trousers, Great Gas Conspiracy. Unofficial MythBusters: Episode guides (28 мая 2006). Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2022. Праверана 29 верасня 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- James Watson The significance of Mr. Richard Buckley's exploding trousers: Reflections on an aspect of technological change in New Zealand dairy farming between the world wars(англ.) // Agricultural History : часопіс. — University of California Press, 2004. — Т. 78. — № 3. — С. 346–360. — ISSN 10.1525/ah.2004.78.3.346.