Выбухі ў Абхазіі (2008)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Выбухі ў Абхазіі
Месца нападу Абхазія Абхазія
Мэта нападу запалохванне мясцовага насельніцтва
Дата чэрвень—ліпень 2008
Спосаб нападу выбухі бомбаў
Загінулыя 4
Параненыя 18
Колькасць тэрарыстаў невядома
Падазраваныя Грузія (па заяве Абхазіі)
Абхазскія злачынныя арганізацыі (па заяве Грузіі)

Выбухі ў Абхазіі 2008 года — серыя тэрактаў на тэрыторыі часткова прызнанай дзяржавы Рэспубліка Абхазія ў перыяд з чэрвеня па ліпень 2008 года, у выніку якіх загінулі 4 чалавекі і паранены 18.

Выбухі[правіць | правіць зыходнік]

18 чэрвеня[правіць | правіць зыходнік]

18 чэрвеня дзве бомбы, з інтэрвалам у 5 хвілін, падарваліся на чыгуначных шляхах ў ваколіцах абхазскай сталіцы горада Сухумі. Ад выбухаў ніхто не пацярпеў, але ўчастак чыгуначнай дарогі, дзе адбыўся тэракт, апынуўся пашкоджаным[1].

29 чэрвеня[правіць | правіць зыходнік]

29 чэрвеня дзве бомбы, таксама з інтэрвалам у 5 хвілін, выбухнулі ў цэнтры Гагры, параніўшы 6 чалавек. Першы выбух адбыўся недалёка ад рынку, другі каля супермаркета[2]. Адна 38-гадовая жанчына атрымала аскепкавае раненне ў вока і была адпраўлена на лячэнне ў адну з бальніц Сочы (Расія)[3].

30 чэрвеня[правіць | правіць зыходнік]

30 чэрвеня адбылося два выбухі ў цэнтры Сухумі, ад якіх пацярпелі 6 чалавек. Абодва выбухі адбыліся недалёка ад рынку. Па словах супрацоўнікаў праваахоўных органаў Абхазіі, выбуховыя прылады не ўтрымлівалі аб’ектаў, генерыруючых аскепкі, што кажа аб тым, што мэтай выбухаў было запалохванне насельніцтва[4]. Чацвёра з шасці пацярпелых тэрмінова дастаўлены ў Сухумскую гарадскую клінічную бальніцу[5].

2 ліпеня[правіць | правіць зыходнік]

2 ліпеня аўтамабіль, мінуўшы пост МУС Грузіі, наблізіўся да пазіцый расійскіх міратворцаў. На адлегласці прыкладна 300 метраў з машыны быў выкінуты аб’ект, які пасля выбухнуў. Затым машына разгарнулася і бесперашкодна праехала міма паста грузінскай паліцыі. У выніку выбуху ніхто не пацярпеў[6].

6 ліпеня[правіць | правіць зыходнік]

6 ліпеня, у 22:58 па мясцовым часе, у адным з кафэ горада Галі выбухнула бомба, у выніку чаго загінулі чацвёра, шэсць чалавек атрымалі раненне. У ліку загінулых былі выконваючы абавязкі начальніка Галійскага аддзялення службы бяспекі Абхазіі, супрацоўнік памежнага ўпраўлення Абхазіі, перакладчык місіі ААН у Грузііўу Гальскім раёне і адзін мясцовы жыхар. Пацярпелыя былі размеркаваны паміж бальніцамі Галі і Сухумі[7][8][9].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

У адказ на выбухі 29 і 30 чэрвеня Абхазія 1 ліпеня закрыла мяжу з Грузіяй[10]. Жыхары Гальскага раёна, якія знаходзіліся ў той момант у Грузіі, на працягу трох дзён вярнуліся на радзіму[11].

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Абхазскі ўрад абвінаваціў Грузію ў падрыхтоўцы і ажыццяўленні ўсіх 7 тэрактаў[12]. У Сухумі назвалі выбухі 18 чэрвеня тэрарыстычным актам супраць расійскіх грамадзян, якія нядаўна пачалі рамантаваць ўчастак Сухумі—Ачамчыра на абхазскай чыгунцы ў шкоду Грузіі[1]. Выбухі 29 і 30 чэрвеня таксама былі названы тэрарыстычнымі актамі, учыненыя з мэтай «падрыву рэпутацыі Абхазіі ў турыстычнай сферы»[13]. Таксама Абхазія абвінаваціла Грузію ў дзяржаўным тэрарызме[7].

Грузінскі бок катэгарычна адпрэчыў абвінавачванні Абхазіі. Міністр абароны Давід Кезерашвілі заявіў, што ўсе абвінавачванні з’яўляюцца «несур'ёзнымі». Афіцыйны Тбілісі заявіў, што выбухі былі вынікам барацьбы за ўладу паміж рознымі злачыннымі групоўкамі ў Абхазіі. Дэпутат парламента Грузіі Ніка Руруа заявіў, што выбухі былі накіраваныя на «тэрор у адносінах да мясцовага насельніцтва» з мэтай узмацнення антыгрузінскіх настрояў у рэгіёне[7][12][13].

Пасля выбуху 2 ліпеня ля паста расійскіх міратворцаў памочнік камандзіра міратворчых сіл Аляксандр Дыярдзіеў абвінаваціў грузінскі бок ў тым, што ён плануе дэстабілізаваць абстаноўку вакол грузіна-абхазскага канфлікту[6].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б В Сухуми произошли два взрыва на ЖД. Civil Georgia (19 чэрвеня 2008).
  2. В результате взрывов в Гагра ранены шесть человек. Civil Georgia (29 чэрвеня 2008).
  3. Администрация Гагрского района выделит материальную помощь пострадавшим во время взрыва 29 июня(недаступная спасылка). Администрация Президента Республики Абхазия (2 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2011. Праверана 4 ліпеня 2008.
  4. В результате взрывов в Сухуми ранено шесть человек. Civil Georgia (30 чэрвеня 2008).
  5. Состояние раненых в результате взрыва 30 июня в районе Сухумского рынка - удовлетворительное(недаступная спасылка). Администрация Президента Республики Абхазия (2 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2011. Праверана 4 ліпеня 2008.
  6. а б Рядом с блокпостом российских миротворцев произошел взрыв. Civil Georgia (2 ліпеня 2008).
  7. а б в В Гали от взрыва погибло четыре человека. Civil Georgia (7 ліпеня 2008).
  8. 4 человека погибли в результате взрыва в центре города Гали(недаступная спасылка). Администрация Президента Республики Абхазия (7 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2011. Праверана 8 ліпеня 2008.
  9. Вице-президент Рауль Хаджимба призвал население Абхазии быть бдительными(недаступная спасылка). Администрация Президента Республики Абхазия (7 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2011. Праверана 8 ліпеня 2008.
  10. Сухуми перекрыл административную границу. Civil Georgia (1 ліпеня 2008).
  11. Ситуация в приграничном Гальском районе - стабильная(недаступная спасылка). Администрация Президента Республики Абхазия (2 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2011. Праверана 4 ліпеня 2008.
  12. а б Abkhazia Blasts Scare Tourists. Institute for War & Peace Reporting (3 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 8 July 2008. Праверана 4 ліпеня 2008.
  13. а б В Абхазии произошли четыре взрыва за два дня. Civil Georgia (30 чэрвеня 2008).