Выбухі ў маскоўскім метрапалітэне (2010)
Выгляд
Выбухі ў маскоўскім метро 2010 года — раніцай 29 сакавіка 2010 года адбылася серыя з двух выбухаў на станцыях «Лубянка» (7:56) і «Парк Культуры» (8:39) Сакольніцкай лініі. Паводле звестак МНС Расіі, на «Лубянцы» загінулі 24 чалавек, на «Парку Культуры» — 12 чалавек, ў шпіталях — 4[1]. Па факце выбухаў узбуджана крымінальная справа па артыкуле 205 КК РФ (тэрарызм) [2].
Агульная колькасць пацярпелых — загінула 40 чалавек і было паранена 88 чалавек.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Выбухі ў маскоўскім метрапалітэне (2010)
- Спіс пацярпелых у маскоўскім метро Архівавана 4 красавіка 2010. на сайце МНС Расіі