Выбухі ў порце Бейрута
Выбухі ў порце Бейрута | |
---|---|
![]() Разбурэнне на адной з вуліц горада. | |
![]() |
4 жніўня 2020 года два выбухі адбыліся ў порце Бейрута ў Ліване[1][2][3]. У выніку загінулі 207 чалавек, яшчэ 6 тысяч пацярпелі[4]. Некалькі гарадскіх кварталаў былі цалкам разбураныя[5]. Як стала зразумела пазней, выбухнула 2750 тон аміячнай салетры, канфіскаванай з судна «Rhosus». Прэзідэнтам Лівана былі агучаны 3 магчымыя версіі таго, што адбылося: халатнасць, няшчасны выпадак, знешняе ўмяшанне[6].
Першы выбух падняў воблака дыму над агнём. Другі выбух скалануў цэнтральны Бейрут і падняў грыбападобнае воблака пылу ў паветра[7]. Сведкі кажуць, што дамы на адлегласці 10 кіламетраў (6,2 міль) атрымалі пашкоджанні ад выбуху[8]. Была разбурана штаб-кватэра ліванскай газеты The Daily Star, дзе абваліліся частак даху, выбітыя вокнаў і пашкоджана мэбля[9]. Па паведамленнях, выбухі былі чутныя нават на Кіпры.
Прычына выбухаў не ўсталяваная[10]. Ліванскія СМІ паведамілі, што выбухі адбыліся на складзе феерверкаў, у той час як іншыя паведамілі, што гэта было ў сховішча нафты[1][11]. У порце былі склады, дзе захоўваліся выбуховыя рэчывы і хімікаты[12].
Пасля выбухаў многія людзі ляжалі на зямлі параненымі[13][14]. Па меншай меры 10 памерлых былі дастаўлены ў бальніцы[12]. Мясцовыя навіны і заявы ліванскага міністра аховы здароўя Хамада Хасана паказваюць на тое, што колькасць ахвяр можа быць значна больш[10]. Хасан заявіў, што сотні людзей былі параненыя і чакаецца «шмат траўмаў і значны ўрон»[1] [15]. Відавочцы распавялі тэлеканалу LBC, што «па меншай меры дзесяткі людзей пацярпелі, а ў шпіталях было шмат параненых»[16]. Акрамя іншага, пацярпелі будынкі пасольстваў Казахстана і Расійскай Федэрацыі[17].
Ліванскі Чырвоны Крыж заявіў, што кожная наяўная хуткая дапамога з Паўночнага Лівана, Бека і Паўднёвага Лівана адпраўлялася ў Бейрут, каб дапамагчы пацыентам[3]. Верталёты выкарыстоўваліся для тушэння вялікага пажару пасля выбухаў[10]. Дзесяткі параненых, дастаўленых у бліжэйшыя бальніцы, не маглі быць прыняты з-за разбурэнняў бальніц[18].
Прэм’ер-міністр Лівана Хасан Дзіаб абвясціў, што наступны дзень пасля выбухаў будзе днём нацыянальнай жалобы[19]. Губернатар Бейрута Марван Абуд заплакаў па тэлебачанні, назваўшы гэта «нацыянальнай катастрофай»[3].
Гэтая падзея павяла за сабой хвалю пратэстных акцый і ўзрост незадаволенасці насельніцтва пагаршэннем сацыяльна-эканамічных умоў на працягу апошняга часу. 10-га Дзіаб абвясціў аб сваёй адстаўцы, а замест яго пасаду прэм’ера заняў Мустафа Адзіб[20].
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ а б в Massive explosion shakes Lebanese capital, buildings near Beirut port reportedly damaged (англ.). Haaretz. Праверана 4 August 2020.
- ↑ Massive explosion shakes Lebanon's capital Beirut (англ.)(недаступная спасылка). San Francisco Chronicle (4 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2020. Праверана 4 August 2020.
- ↑ а б в Hubbard. Explosions Rock East Beirut(англ.) , The New York Times (4 August 2020). Праверана 4 August 2020.
- ↑ https://www.theguardian.com/world/live/2020/aug/04/beirut-explosion-huge-blast-port-lebanon-capital
- ↑ svaboda.org
- ↑ Президент Ливана назвал три версии взрыва в Бейруте // РБК. 07.08.2020 г.
- ↑ Massive explosion rocks central Beirut (англ.). The Independent (4 жніўня 2020). Праверана 4 August 2020.
- ↑ Qiblawi. Beirut explosion shatters windows across Lebanese capital , CNN (4 August 2020). Праверана 4 August 2020.
- ↑ Suliman. Large explosion rocks port area in Beirut, cause unclear , NBC News (4 August 2020). Праверана 4 August 2020.
- ↑ а б в Azhari. Hundreds wounded as huge blast rips through Lebanon's Beirut . Al Jazeera (4 жніўня 2020). Праверана 4 August 2020.
- ↑ Multiple explosions rock Downtown Beirut: Eyewitnesses (англ.). Al Arabiya English (4 жніўня 2020). Праверана 4 August 2020.
- ↑ а б Massive blast in Beirut kills at least 10, sending shockwaves across city . Reuters (4 жніўня 2020). Праверана 4 August 2020.
- ↑ Two massive explosions rock Beirut, wounding dozens , CBS News, CBS (4 August 2020). Праверана 4 August 2020.
- ↑ Huge explosions rock Lebanon capital Beirut with widespread damage, injuries , abc7.com, abc7.com (4 August 2020). Праверана 4 August 2020. Архівавана 5 жніўня 2020.
- ↑ Lebanon's health minister says many injuries and large damage from Beirut blast: LBC TV(англ.) (4 August 2020). Праверана 4 August 2020.
- ↑ Huge explosion in Beirut shatters windows and rocks buildings (англ.). The Guardian (4 жніўня 2020). Праверана 4 August 2020.
- ↑ Мощный взрыв в Бейруте: масштабные разрушения, десятки погибших и тысячи пострадавших(руск.), BBC News Русская служба (4 жніўня 2020). Праверана 4 жніўня 2020.
- ↑ Huge explosion in Beirut shatters windows and rocks buildings (англ.). The Guardian (4 жніўня 2020). Праверана 4 August 2020.
- ↑ Lebanon's Prime Minister Hassan Diab declares national day of mourning Wednesday, after Beirut blast(недаступная спасылка). The Daily Star (4 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2020. Праверана 4 August 2020.
- ↑ Президент Ливана поручил Мустафе Адибу сформировать новое правительство . ТАСС (31 жніўня 2020). Праверана 31 жніўня 2020.