Выбух бензавоза ў Фрытаўне
Выбух бензавоза ў Фрытаўне — выбух, які адбыўся 5 лістапада 2021 года ў 22:00 UTC[1][2] у сталіцы Сьера-Леонэ Фрытаўне. У выніку выбуху загінула не менш за 144 чалавек, яшчэ каля 100 чалавек параненыя[2][3][4].
Выбух[правіць | правіць зыходнік]
5 лістапада 2021 года ў 22:00 па мясцовым часе (супадае з UTC)[1][2] на адным з скрыжаванняў Фрытаўна адбылося ДТЗ. Грузавік сутыкнуўся з бензавозам. Паліва разлілося па дарозе. Мясцовыя жыхары прыйшлі на месца здарэння, каб сабраць паліва з бензавоза[1][2][3][4].
Пасля гэтага прагрымеў выбух. Загінула не менш за 100 чалавек[2][3][4].
Наступствы[правіць | правіць зыходнік]
У выніку выбуху былі параненыя не менш за 100 чалавек, некаторыя з іх знаходзіліся ў крытычным стане[5]. Па словах супрацоўніка аддзялення інтэнсіўнай тэрапіі бальніцы Конан, чакалася, што каля 30 параненых не выжывуць[6].
Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]
Прэзідэнт Сьера-Леонэ Джуліус Маада Бія, які прысутнічаў на Канферэнцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па змене клімату ў Глазга, выказаў спачуванні і паабяцаў падтрымку сем’ям загінулых[6][7][8].
Віцэ-прэзідэнт Махамед Джулдэ Джала наведаў дзве бальніцы, у якіх знаходзіліся параненыя[6].
Зноскі
- ↑ а б в Wetin we know about di tanker explosion for Sierra Leone wey kill ova 90 pipo , BBC News Pidgin . Праверана 6 лістапада 2021.
- ↑ а б в г д По меньшей мере 100 человек погибли при взрыве бензовоза в Сьерра-Леоне (руск.). РБК.
- ↑ а б в Число погибших при взрыве бензовоза в Сьерра-Леоне превысило 100 . ТАСС.
- ↑ а б в В Сьерра-Леоне в результате взрыва бензовоза погибли люди (руск.). Interfax.ru.
- ↑ Teele Rebane and Yong Xiong CNN. At least 91 killed in Sierra Leone fuel tanker explosion . CNN.
- ↑ а б в Oil tanker explodes in Sierra Leone, killing at least 92 (англ.). AP NEWS (6 лістапада 2021).
- ↑ Fuel tanker blast in Sierra Leone capital kills 99 people (англ.). www.aljazeera.com.
- ↑ President Julius Maada Bio. Deeply disturbed by the tragic fires and the horrendous loss of life around the Wellington PMB area. My profound sympathies with families who have lost loved ones and those who have been maimed as a result. My Government will do everything to support affected families. (англ.). Twitter (6 лістапада 2021).