Выбух у Маладушы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Выбух у Маладушы — выбух нямецкай праціватанкавай міны часоў Вялікай Айчыннай вайны, які адбыўся ў вёсцы Маладуша (Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць) 26 кастрычніка 1959 года падчас суботніка на тэрыторыі воінскага пахавання. Ад выбуху загінуў амаль увесь чацвёрты клас Маладушскай школы: 13 вучняў і іх класны кіраўнік, раненні атрымалі яшчэ 6 вучняў[1]. Пасля трагедыі сем’ям пацярпелых аказалі матэрыяльную дапамогу, а на месцы выбуху правялі маштабнае размініраванне.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]