Выбух у порце Шахід Раджаі
| Выбух у порце Шахід Раджаі | |
|---|---|
| Краіна | |
| У адміністрацыйнай адзінцы | |
| Месцазнаходжанне | |
| Дата | 26 красавіка 2025[1] |
| Number of missing | 6 |
| Колькасць параненых | 800 |
| Колькасць загінулых |
|
26 красавіка 2025 года ў порце Шахід Раджаі каля Бендэр-Абаса на поўдні Ірана адбыўся выбух і пажар, у выніку чаго загінулі прынамсі 70 чалавек[2] і пацярпелі больш за 1200 чалавек[3].
Выбух выклікаў вялікі пажар і слуп чорнага дыму, бачны за кіламетры. Ударная хваля разбіла вокны і нанесла структурныя пашкоджанні будынкам за некалькі кіламетраў ад месца здарэння. Прынамсі адзін будынак абрынуўся. Паведамляецца, што шум быў чутны нават на востраве Кешм, размешчаным за 26 кіламетраў на поўдзень ад Бандар-Абасаа[4][5][6], і адчуваўся на адлегласці 50 кіламетраў[7].
Порт з'яўляецца найбуйнейшым гандлёвым портам краіны. Ён апрацоўвае каля 80 мільёнаў тон тавараў у год. Размешчаны недалёка ад стратэгічнага Армузскага праліва, Шахід Раджаі служыць крытычна важным вузлом марскога гандлю краіны. Порт размешчаны прыкладна за 23 кіламетраў на захад ад Бендэр-Абаса і знаходзіцца побач з аб’ектамі Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі[8][9][10].
Улады пачалі расследаванне прычын выбуху. Папярэднія ацэнкі паказалі, што прычынай інцыдэнту магла стаць халатнасць пры абыходжанні з лёгкаўзгаральнымі матэрыяламі. Нацыянальная іранская нафтаперапрацоўчая і размеркавальная кампанія заявіла, што выбух не закрануў яе інфраструктуру, уключаючы нафтаперапрацоўчыя заводы, паліўныя рэзервуары, размеркавальныя комплексы або нафтаправоды[6][4]. Верагодна, што ўзарваліся кантэйнеры з хімікатамі[11].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Iran: plusieurs morts et des centaines de blessés après une «puissante» explosion dans un port du sud du pays
- ↑ Fires extinguished at key Iran port as explosion death toll rises to 70
- ↑ Death toll from blast at Iran's Bandar Abbas port rises to 40
- ↑ а б 406 injured as ‘massive’ explosion hits Iran’s port city of Bandar Abbas (англ.). Al Jazeera. Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ At least 281 injured after explosion at port in Iran's Bandar Abbas. Reuters. 2025.
- ↑ а б A massive explosion and fire strikes Iranian port and injures at least 406 people (англ.). AP News (26 красавіка 2025). Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ Major blast at south Iran port kills 4, injures hundreds (англ.). Al Jazeera. Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ At least 280 injured after 'massive' blast at southern Iran port (англ.). Daily Sabah (26 красавіка 2025). Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ Nearly 281 injured in massive blast in south Iran port (англ.). Onmanorama. Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ Huge explosion rips through port injuring at least 281 as black smoke fills sky(нявызн.). The US Sun (26 красавіка 2025). Праверана 26 красавіка 2025.
- ↑ Kourdi, Leila Gharagozlou, Eyad. Four killed, more than 500 people injured after massive explosion in Iranian port (англ.). CNN (26 красавіка 2025). Праверана 26 красавіка 2025.