Вывад савецкіх войск з Афганістана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Апошняя калона савецкіх войскаў перасякае афгана-савецкую мяжу, 15 лютага 1989 года, фота А. Саламонава.

Вывад савецкіх войск з Афганістана пачаўся 15 мая 1988 года, у адпаведнасці з заключанымі 14 красавіка 1988 года Жэнеўскімі пагадненнямі аб палітычным урэгуляванні становішча вакол ДРА. СССР абавязаўся вывесці свой кантынгент у дзевяцімесячны тэрмін, гэта значыць да 15 лютага 1989 года, прычым палова войск павінна была быць выведзена на працягу першых трох месяцаў, гэта значыць да 15 жніўня 1988 года.

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

Паводле паведамленняў, у першыя тры месяцы Афганістан пакінулі 50 183 вайскоўцаў. Яшчэ 50 100 чалавек вярнуліся ў СССР у перыяд з 15 жніўня 1988 года па 15 лютага 1989 года.

У пачатку лістапада 1988 года вывад савецкіх войск з Афганістана быў прыпынены ў сувязі з рэзка актывізаванымі наступальнымі дзеяннямі маджахедаў, у прыватнасці, масіраванымі ракетнымі абстрэламі Кабула. Пасля гэтага, у другой палове лістапада і снежні 1988 года, абстаноўка ў краіне некалькі стабілізавалася, аднак кіраўніцтва СССР устрымлівалася ад якіх-небудзь заяў аб тым, ці будзе вывад савецкіх войск выкананы да канца, або ваенныя дзеянні будуць працягнуты. У студзені 1989 года Афганістан наведаў міністр замежных спраў Эдуард Шэварнадзэ. Канчатковае рашэнне аб поўным вывадзе савецкіх войск было прынята на пасяджэнні Палітбюро ЦК КПСС 25 студзеня 1989 года і апублікавана на наступны дзень з фармулёўкай «Савецкі Саюз застанецца верны Жэнеўскім пагадненням». Пасля гэтага ў Кабул з візітам прыбыў міністр абароны Дзмітрый Язаў. Завяршальная аперацыя па вывадзе войск адбывалася ў канцы студзеня—першай палове лютага 1989 года.

Аперацыя па вывадзе войск пастаянна падвяргалася нападам з боку маджахедаў. Паводле інфармацыі газеты «Вашынгтон пост», усяго ў гэты перыяд было забіта 523 савецкіх салдата[1].

15 лютага 1989 года генерал-лейтэнант Барыс Громаў, паводле афіцыйнай версіі, стаў апошнім савецкім вайскоўцам, які пераступіў па мосце Дружбы мяжу дзвюх краін. У рэчаіснасці на тэрыторыі Афганістана заставаліся як савецкія вайскоўцы, якія трапілі ў палон да маджахедаў, так і падраздзяленні памежнікаў, што прыкрывалі вывад войск і вярнуліся на тэрыторыю СССР толькі ў другой палове дня 15 лютага. Памежныя войскі КДБ СССР выконвалі задачы па ахове савецка-афганскай мяжы асобнымі падраздзяленнямі на тэрыторыі Афганістана да красавіка 1989 года[2][3][4].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Садружнасць Незалежных Дзяржаў СНД
  • Медаль «15 гадоў вываду савецкіх войск з Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан»
  • Медаль «20 гадоў вываду савецкіх войск з Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан»
  • Медаль «20 гадоў вываду савецкіх войск з Афганістана»
Расія Расія
  • медалі «20 гадоў вываду савецкіх войск з Афганістана»
  • медалі «У памяць 20-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана»
  • Юбілейны медаль «20 гадоў вываду савецкіх войск з Афганістана»
Украіна Украіна
  • медалі «20 гадоў вываду савецкіх войск з Афганістана»
  • Памятны медаль «25 гадоў вываду войск з Афганістана»
Беларусь Беларусь

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. "How Not to End a War". The Washington Post. 17.07.2007. Праверана 23 May 2010. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  2. В. Филин. За всю войну — ни одного дезертира (Праверана 18 лютага 2010)
  3. С. Скрипаль. Год 1989-й. Хайратон (Праверана 18 лютага 2010)
  4. М. Будилов, А. Чаленко. Томенко в Афганистане толкал «налево» горючее Архівавана 12 лютага 2009. (Праверана 18 лютага 2010)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Рускамоўныя
Англамоўныя