Выганашчанскае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Выганашчанскае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 153 м
Даўжыня 7,0 км
Шырыня 4,8 км
Плошча 26,0 км²
Аб’ём 0,0321 км³
Даўжыня берагавой лініі 21 км
Найбольшая глыбіня 2,3 м
Сярэдняя глыбіня 1,2 м
Басейн
Плошча вадазбору 87,1 км²
Упадаюць Агінскі канал
Выцякаюць Агінскі канал
Размяшчэнне
Размяшчэнне Брэсцкая вобласць
Краіна
Выганашчанскае (Беларусь)
Выганашчанскае
Выганашчанскае
Выганашчанскае (Брэсцкая вобласць)
Выганашчанскае
Выганашчанскае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Выганашча́нскае, Вы́ганаўскае — возера ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. На водападзеле рэк Шчара і Ясельда, за 37 км на ўсход ад горада Івацэвічы, за 5,3[1] км у напрамку на поўнач ад вёскі Выганашчы, на тэрыторыі гідралагічнага заказніка Выганашчанскае.

Плошча паверхні 26 км². Найбольшая глыбіня 2,3 м, сярэдняя — 1,2[2] м. Даўжыня 7 км. Найбольшая шырыня 4,8[2] км. Даўжыня берагавой лініі 21 км. Аб’ём вады 32,1 млн м³. Плошча вадазбору 87,1 км².

Катлавіна рэшткавага тыпу, авальная, злёгку выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя, пясчаныя, пераважна забалочаныя. Берагавая лінія плаўная. Берагі нізкія, тарфяністыя, укрытыя хмызняком, на поўначы і поўдні сплавінныя. Дно плоскае, выслана карычневым грубадэтрытавым сапрапелем, у заходняй частцы шматлікія мелі.

Мінералізацыя вады да 124 мг/л, празрыстасць да 0,5 м. Эўтрофнае. 3 поўначы на поўдзень возера перасякае Агінскі канал.

Вылучаецца відавым багаццем вышэйшых водных раслін і наяўнасцю прыбярэжнай разнатраўна-асакова-злакавай сплавіны шырынёй да 150 м. Мноства вадаплаўных птушак. Зарастае па ўсёй акваторыі трыснягом, чаротам, рагозам, разаком, эладэяй, урэчнікам. Водзяцца карась звычайны, лінь, язь, шчупак, плотка; акліматызаваны карась сярэбраны.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]