Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт)

Выдатныя фільмы (англ.: The Great Movies) — назва шэрагу папяровых і анлайн-публікацый вядомага амерыканскага кінакрытыка Роджэра Эберта (1942—2013), прысвечаных найлепшым з яго пункту гледжання фільмам у гісторыі кіно. Мэтай гэтых публікацый, паводле слоў самаго Эберта, было «правесці экскурсію па славутасцях першага стагоддзя кіно»[2].
«Выдатныя фільмы» былі апублікаваны ў якасці асобных рэцэнзій на афіцыйным сайце кінакрытыка, а таксама сабраны і выдадзены ў чатырох кнігах:
- «Выдатныя фільмы» (апублікавана ў 2002 годзе)[2]
- «Выдатныя фільмы II» (апублікавана ў 2005 годзе)[3]
- «Выдатныя фільмы III» (апублікавана ў 2010 годзе)[4]
- «Выдатныя фільмы IV» (апублікавана ў 2016 годзе)[5]
У канчатковым рахунку, Роджэр Эберт апублікаваў 364 хвалебныя рэцэнзіі, у якіх прысвойваў таму ці іншаму твору званне «Выдатнага фільма»[1]. Аднак гэты лік утрымлівае асобныя абагульненні серый фільмаў, зробленыя крытыкам. Так, Эберт аб’яднаў у адно цэлае серую фільмаў «Up[en]», абагульніў фільмы «Трылогіі Апу[en]», дзесяць серый тэлецыкла «Дэкалог», трылогію «Тры колеры», а таксама прысвяціў адну рэцэнзію рэтраспектыве кінематаграфічных прац Бастэра Кітана. У сувязі з гэтым агульная колькасць «Выдатных фільмаў» Эберта на розных інтэрнэт-рэсурсах вагаецца ад 364 да больш чым чатырохсот. Напрыклад, на сайце «КиноПоиск» спіс складаецца з 407 фільмаў[6], а на сайце «iCheckMovies» іх лік дасягае 409[7].
Выдатныя фільмы[правіць | правіць зыходнік]
Статыстыка[правіць | правіць зыходнік]
Ніжэй прыведзена табліца, у якой сабрана статыстыка па колькасці твораў таго ці іншага рэжысёра, якія ўвайшлі ў лік «Выдатных фільмаў». Колькасць разлічвалася на падставе падліку рэцэнзій Эберта, а зробленыя ім абагульненні серый фільмаў лічыліся за адзін фільм. У табліцу ўвайшлі толькі тыя рэжысёры, сярод прац якіх прынамсі два «Выдатныя фільмы».
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Прем’ера першай часткі адбылася ў 1944 годзе, другой — у 1958 годзе.
- ↑ «Канчатковая версія» фільма выйшла ў 2007 годзе.
- ↑ Пад трыма мультфільмамі Чака Джонса Эберт разумее наступныя: «Шалёная качка[en]» (1953), «Адзін жабіны вечар[en]» (1955), «Што за опера, Док?[en]» (1957).
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ а б Роджэр Эберт.. The Great Movies — Roger Ebert (англ.) . Афіцыйны сайт Роджэра Эберта. Праверана 5 красавіка 2019.
- ↑ а б The Great Movies, 2002
- ↑ The Great Movies II, 2005
- ↑ The Great Movies III, 2010
- ↑ The Great Movies IV, 2016
- ↑ Лучшие фильмы по мнению кинокритика Роджера Эберта (руск.) . Сайт «КиноПоиск». Праверана 14 ліпеня 2020.
- ↑ Roger Ebert: the great movies (англ.) . Сайт «iCheckMovies». Праверана 14 ліпеня 2020.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Roger Ebert. The Great Movies. — 2002. — ISBN 0-7679-1038-9.
- Roger Ebert. The Great Movies II. — Broadway Books, 2005. — 519 p. — ISBN 0-7679-1950-5.
- Roger Ebert. The Great Movies III. — University of Chicago Press, 2010. — 440 p. — ISBN 978-0-226-18208-7.
- Roger Ebert. The Great Movies IV. — University of Chicago Press, 2016. — 257 p. — ISBN 978-0-226-40398-4.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт) (англ.) на сайце Роджэра Эберта
- Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт) (англ.) на сайце «Internet Movie Database»
- Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт) (англ.) на сайце «iCheckMovies»
- Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт) (руск.) на сайце «КиноПоиск»
Гэты спіс уваходзіць у лік выдатных спісаў беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. |