Выдрыца (заказнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Выдрыца, заказнік)
Заказнік Выдрыца
альтэрн.: «Выдрыца»[1]

рака Выдрыца ў заказніку
Катэгорыя МСАП IV: тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі[d]
Размяшчэнне БеларусьГомельская вобласць
Найбліжэйшы горад Светлагорск
Плошча 21087 га[2]
Дата заснавання 14 кастрычніка 1999
Сайт zakaznik-vydritsa.by
physical
Заказнік Выдрыца
Заказнік Выдрыца
physical
Заказнік Выдрыца
Заказнік Выдрыца

Выдрыца — ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння ў Беларусі. Размешчаны да паўночным захадзе ад горада Светлагорск у межах Светлагорскага і Жлобінскага раёнаў. Агульная плошча 21087 гектараў[2]. Створаны 14 кастрычніка 1999[3] года ў мэтах захавання ў натуральным стане ўнікальнага прыроднага комплексу з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі.

Заказнік занесены ў пералік тэрыторый, важных для птушак, крытэрыі А1: вялікі арлец (Aquila clanga); В2: арол-вужаед (Circaetus gallicus), палявы лунь (Circus cyaneus), малы арлец (Aquila pomarina)[2].

Гідралогія[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнымі вадатокамі ўгоддзя з’яўляюцца рэкі Бярэзіна і яе левыя прытокі — Ала і Выдрыца[2]. На тэрыторыі заказніка знаходзяцца 26 азёр[4] і размешчаны 23 балотныя масівы агульнай плошчай 6500 га[2].

Флора[правіць | правіць зыходнік]

Флора Выдрыцы налічвае 670 відаў раслін. Амаль 80 % тэрыторыі заказніка складаюць лясы: хвойнікі і дубровы з прымешкай граба, ясеня, елі і асіны[4].

У заказніку сустракаюцца 670 відаў сасудзістых раслін, у тым ліку баранец звычайны (Huperzia selago), жаўтазель германскі (Genista germanica), змеегалоўнік Руйша (Dracocephalum ruyschiana), зубніца клубняносная (Dentaria bulbifera), касач сібірскі (Iris sibirica), увярэднік скіпетрападобны (Pedicularis sceptrum-carolinum), асака каранішчавая (Carex rhizina), дзярэзачка заліўная (Lycopodiella inundata), сон лугавы (Pulsatilla pratensis), тайнік яйкападобны (Listera ovata), фіялка багнавая (Viola uliginosa), шпажнік чарапіцавы (Gladiolus imbricatus)[2].

Фаўна[правіць | правіць зыходнік]

Фаўну заказніка прадстаўляюць 200 наземных хрыбетных відаў жывёл, 146 птушак, 10 відаў земнаводных і 6 відаў паўзуноў[4], у тым ліку вялікі арлец (Aquila clanga), арол-вужаед (Circaetus gallicus), палявы лунь (Circus cyaneus), малы арлец (Aquila pomarina), вялікі бугай (Botaurus stellaris), малы бугай (Ixobrychus minutus), чорны бусел (Ciconia nigra), скапа (Pandion haliaetus), пустальга звычайная (Falco tinnunculus), сокал-шулёнак (Falco vespertinus), сокал-кабец (Falco subbuteo), шэры журавель (Grus grus), звычайны зімародак (Alcedo atthis), зялёны дзяцел (Picus viridis), садовая стрынатка (Emberiza hortulana), барсук (Meles meles), арэшнікавая соня (Muscardinus avellanarius), гарнастай (Mustela erminea), янотападобны сабака (Nyctereutes procyonoides), балотная чарапаха еўрапейская (Emys orbicularis)[2].

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

5 відаў раслін і 20 відаў жывёл і птушак заказніка ахоўваюцца законам[4].

Зноскі