Выдрэйскі сельсавет
Выдрэйскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Лёзненскі раён |
Уключаў | 11 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Вялікая Выдрэя |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 23 лістапада 1959 |
Выдрэ́йскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Вялікая Выдрэя.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Высачанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Малая Выдрэя. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Высачанскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Лёзненскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вялікая Выдрэя. 23 лістапада 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Стасеўскага (8 населеных пунктаў: Вялікая Выдрэя, Малая Выдрэя, Станцыя Выдрэя, Клімчонкі, Мерзлякова, Пагосцішча, Хамяны і Чыкаўшчына) і Дабрамысленскага (3 населеныя пункты: вёскі Бор, Мар’янова і Рэчкі) сельсаветаў[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.