Перайсці да зместу

Выказнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Выка́знік — галоўны член сказа, які знаходзіцца ў сэнсавай і граматычнай залежнасці ад дзейніка і абазначае дзеянне, стан ці прыкмету прадмета, названага дзейнікам[1].

Віды выказнікаў

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле будовы ў беларускай мове адрозніваюць выказнікі простыя, састаўныя і складаныя[1].

У залежнасці ад выражэння асноўнага кампанента, які называе прэдыкатыўную адзнаку, выказнікі падзяляюцца на іменныя, дзеяслоўныя, змешанага тыпу[2].

Просты выказнік

[правіць | правіць зыходнік]

Простыя выказнікі з’яўляюцца найбольш пашыранымі. Яны падзяляюцца на дзеяслоўныя і іменныя[1].

Састаўны выказнік

[правіць | правіць зыходнік]

Састаўны выказнік складаецца з дзеяслоўнай звязкі і выказальнага слова, якім можа быць дзеяслоў ці іншыя часціны мовы: «Я рад паслухаць лесу шум» (З. Бядуля)[1].

Выказальнае слова выражае асноўнае значэнне выказніка, а звязка служыць для сувязі выказальнага слова з дзейнікам і з’яўляецца паказчыкам часу, ліку, асобы, роду: Стаў барвовым дол зімовы (М. Калачынскі)[2].

Складаны выказнік

[правіць | правіць зыходнік]

Складаны выказнік — гэта мнагачленнае словазлучэнне, куды ўваходзяць тры ці больш структурных кампанентаў: «Я хацеў навучыцца іграць на скрыпцы» (Я. Колас)[1].

  1. 1 2 3 4 5 Беларуская энцыклапедыя 1997, с. 309.
  2. 1 2 Выказнік // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2. — С. 414. — 544 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0570-6.