Выкладчык-стажор
Выкладчык-стажор — пачатковая пасада ў іерархіі пасад навукова-педагагічных супрацоўнікаў вышэйшых навучальных устаноў, на якую пераважна прызначаюцца асобы, якія атрымалі дыплом аб вышэйшай адукацыі ў бягучым годзе (выпускнікі ВНУ). Праз год паспяховай выкладчыцкай дзейнасці выкладчык-стажор пераводзіцца на пасаду выкладчыка або асістэнта.
Кваліфікацыйныя патрабаванні
[правіць | правіць зыходнік]Вышэйшая адукацыя без прад'яўлення патрабаванняў да стажу працы.
Службовыя абавязкі
[правіць | правіць зыходнік]Праводзіць практычныя або семінарскія заняткі са студэнтамі, забяспечвае якаснае выкананне навучальных планаў і праграм. Вывучае індывідуальныя асаблівасці студэнтаў, іх інтарэсы, здольнасці і ўлічвае іх пры правядзенні заняткаў у групе. Развівае цікавасць да абранай студэнтамі прафесійнай дзейнасці. Падтрымлівае вучэбную дысцыпліну, забяспечвае прыняты рэжым і парадак работы педагагічнага калектыву кафедры. Вывучае, абагульняе і выкарыстоўвае ў сваёй працы перадавы педагагічны досвед, дасягненні педагагічнай навукі, новыя методыкі навучання. Выконвае эксперыментальную і навуковую працу з мэтай авалодання новым вопытам. Садзейнічае неабходнаму ўзроўню забеспячэння вучэбных заняткаў сучаснымі навуковымі, інфармацыйнымі і тэхнічнымі сродкамі навучання. Развівае ў студэнтаў навыкі індывідуальнай працы з навуковай, вучэбнай літаратурай, дапаможнікамі. Кантралюе выкананне правілаў і нормаў аховы працы і пажарнай бяспекі.
Павінен ведаць: нарматыўныя прававыя акты, іншыя кіруючыя і метадычныя дакументы і матэрыялы, якія рэгулююць пытанні функцыянавання і развіцця сістэмы вышэйшай адукацыі; вучэбна-навуковыя дысцыпліны па профілю кафедры; сучасны стан навуковых праблем па адпаведнай спецыяльнасці; айчынныя і замежныя дасягненні ў галіне вучэбна-выхаваўчага працэсу, напрамкі развіцця сістэмы навучання і выхавання па выкладаемых і сумежных вучэбных дысцыплінах; асновы працоўнага заканадаўства; правілы і нормы аховы працы і пажарнай бяспекі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кваліфікацыйны даведнік «Пасады служачых устаноў адукацыі ўсіх тыпаў» // Дадатак да Пастановы Міністэрства працы Рэспублікі Беларусь № 53 ад 28.04.2001 г.