Вылучэнне кандыдатаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вылучэнне — юрыдычна значнае дзеянне грамадзяніна, групы або аб'яднання грамадзян, накіраванае на ўдзел у выбарчай кампаніі ў якасці кандыдата ў выбарны прадстаўнічы орган або на выбарную пасаду.

Вылучэнне кандыдатаў, спісаў кандыдатаў палітычнымі партыямі і іншымі выбарчымі аб'яднаннямі ажыццяўляецца на з'ездах, канферэнцыях з наступным паведамленнем выбарчай камісіі аб вылучэнні. Самавылучэнне кандыдата ажыццяўляецца шляхам апавяшчэння выбарчай камісіі аб вылучэнні. Вылучэнне кандыдатаў ажыццяўляецца ва ўстаноўленыя законам тэрміны.

Асноўныя матывы добраахвотнага вылучэння:

  • імкненне да ўлады, патрэба ў самавыяўленні;
  • абарона і лабіраванне інтарэсаў ўласнага або чужога прадпрымальніцтва (бізнеса);
  • жаданне змяніць жыццё, дапамагчы людзям;
  • і многае іншае.