Вылячэнне цешчы Пятра
Вылячэнне цешчы Пятра — адзін з цудаў Ісуса Хрыста ў Евангеллях, запісаны ў Марка 1:29-31, Лукі 4:38-41 і Матфея 8:14-15.
Біблейскае апавяданне
[правіць | правіць зыходнік]У Евангеллях ад Марка і Лукі гэты эпізод адбываецца пасля выгнанне бесаў з мужчыны ў сінагозе Капернаума. Ісус пайшоў ў дом апостала Пятра. Там Ён убачыў цешчу Пятра, якая лежала ў ложку з высокай тэмпературай. Ісус дакрануўся яе рукі, і гарачка пакінула яе, яна ўстала і пачала Хрысту прыслужваць. Пасля гэтага, Евангеллі паведамляюць, што пасля заходу сонца і заканчэння суботы, людзі панеслі да Ісуса ўсіх, хто меў розныя хваробы ці быў апанаваны бесамі, а Хрыстос, паклаўшы рукі на кожнага з іх, вылечыў іх і выгнаў з іх дэманаў (Матфея 8:16-18).
Урывак з'яўлецца адзіным месцам у Евангеллях, дзе згадваецца цешча апостала, такім чынам можна зрабіць выснову, што апосталы былі жанатыя.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вылячэнне цешчы Пятра