Вымнянка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вымнянка
Характарыстыка
Даўжыня 38 км
Басейн 357 км²
Расход вады 1,4 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток каля вёскі Раніна
 • Каардынаты 55°08′55,42″ пн. ш. 30°29′04,38″ у. д.HGЯO
Вусце рака Каспля
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Пранікі
 • Каардынаты 55°20′51″ пн. ш. 30°46′42,13″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,7 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Каспля → Заходняя Дзвіна → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
Раён Віцебскі раён
physical
Вымнянка
Вымнянка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Вымня́нка, Вымніцарака ў Віцебскім раёне Беларусі, левы прыток ракі Каспля (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі 38 км. Плошча вадазбору 357 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 ‰.

Асноўныя прытокі[правіць | правіць зыходнік]

  • Правыя: рака Гарна, ручаі Клінскі, Давыдаўскі.
  • Левыя: рака Каменка

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Выцякае з возера бяз назвы каля вёскі Раніна, цячэ ў межах Віцебскага ўзвышша і паўднёвай ускраіне Суражскай нізіны, працякае праз возера Вымна, пратокай злучана з Янавіцкім возерам. Упадае ў Касплю каля вёскі Пранікі. Даліна да вёскі Півавары трапэцападобная, шырынёй 300—500 м. Абалона перарывістая, шырыня яе да 500 м. Рэчышча звілістае, шырынёй 6—10 м. Берагі ракі стромкія, месцамі абрывістыя, вышынёй да 1 м.

На рацэ гарадскі пасёлак Янавічы, вёскі Астрэйкава, Казімірова, Пукшына.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 2: Природа. Экономика. народное образование. / Редкол. П. У. Бровка (гл. редактор) и др. — Мн.: Гл. ред. БелСЭ, 1979. — Т. 2. — 768 с. — 50000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 24, 33. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.
  • Республика Беларусь. Витебск: план города. Витебский район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — 4 611 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]