Выпраменьванне
Выпраменьванне — працэс выпрамянення і распаўсюджвання ў прасторы энергіі ў выглядзе хваляў і часціц. Паводле спосабу ўзаемадзеяння з матэрыяй выпраменьванне падзяляюць на два тыпы: іанізуючае і неіанізуючае. Іанізуючае выпраменьванне таксама называюць радыяцыяй. Узорамі неіанізуючага выпраменьвання з’яўляюцца радыёхвалі, цяпло і святло. Часціцы або хвалі выпрамяняюць (то бок зыходзяць ва ўсе бакі ад крыніцы выпраменьвання), што прывяло да ўласнай сістэмы фізічных вымярэнняў, якія выліліся ў навуку радыяметрыя.
Выкарыстанне выпраменьвання
[правіць | правіць зыходнік]Медыцына
[правіць | правіць зыходнік]Выпраменьванне, галоўным чынам — электрамагнітнае — выкарыстоўваецца для дыягностыкі, лекавання і даследаванняў. Так, рэнтгенаўскія хвалі праходзяць скрозь мышцы і іншыя мяккія тканкі, але спыняюцца перад шчыльнымі часткамі цела і ўтварэннямі. Гэтая ўласцівасць дапамагае ўрачам лакалізаваць пашкоджанні касцей або злаякасныя пухліны. Апошнія таксама паддаюцца лекаванню: радыяцыя іанізуе клеткі пухліны і або забівае яе, або спыняе яе рост.
Камунікацыі
[правіць | правіць зыходнік]Усе сучасныя сродкі сувязі выкарыстоўваюць электрамагнітнае выпраменьванне. Бесправадную сувязь забяспечвае радыевыпраменьванне, а ў аптычным валакне з-за малога каэфіцыенту паглынання звычайна выкарыстоўваецца інфрачырвонае выпраменьванне.[1]
Навука
[правіць | правіць зыходнік]Даследчыкі выкарыстоўваюць уласцівасці радыеактыўных атамаў для вызначэння ўзросту арганічных матэрыялаў. Узрост у іх вызначаецца радыевугляродным аналізам паводле колькасці нестабільнага ізатопу вугляроду-14. Пазначаныя атамы выкарыстоўваюцца для адсочвання распаўсюджання забруджвальнікаў у асяроддзі або розных рэчываў у арганізмах.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Семенов Ю.А. Оптоволоконные каналы(руск.).