Перайсці да зместу

Выраб дудкі на Палессі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Дудка-выкрутка — старажытны беларускі народны духавы музычны інструмент, які ўяўляе сабой падоўжаную свістковую флейту. Яе выраб і выкарыстанне з'яўляюцца важнай часткай беларускай традыцыйнай музычнай культуры. Дудка мае даўжыню 40–60 см, адну свістковую і 6 ігравых адтулін (адна з іх глухая). Традыцыя вырабу дудкі архаічным спосабам выкручвання захавалася да нашых дзён і прадстаўляе значны інтарэс для даследчыкаў народнай музычнай культуры.

Гісторыя і паходжанне

[правіць | правіць зыходнік]

Дудка і іншыя інструменты флейтавага тыпу былі вядомыя на тэрыторыі Беларусі яшчэ ў першай палове 2-га тысячагоддзя да н.э. Літаратурныя помнікі XI–XVIII стагоддзяў, такія як «Кніга светлага прарока божыя Данііла» Ф. Скарыны (XVI ст.) і «Загадчык справах старых гадоў» (1699 г.), змяшчаюць узгадкі пра дудку. У XIX стагоддзі з развіццём этнаграфіі і фалькларыстыкі з'явіліся больш падрабязныя апісанні інструмента. Беларускі фалькларыст і этнограф А.К. Сержпутоўскі адзначаў, што дудка займае важнае месца ў вуснай народнай творчасці, выконваючы эстэтычную і сацыяльна-грамадскую функцыі.

На тэрыторыі Беларусі выраб дудкі меў рэгіянальныя асаблівасці. Напрыклад "Палеская дудка" была распаўсюджаная на мяжы з Украінай (Палессі). Апісанне вырабу дудкі-выкруткі менавіта Палескага рэгіёна змяшчаецца ў манаграфіі этнографа Часлава Пяткевіча «Рэчыцкае Палессе» (1928 г.).

Тэхналогія вырабу

[правіць | правіць зыходнік]

Для вырабу дудкі выкарыстоўваюцца натуральныя матэрыялы: хваёвае дрэва, сякера, востры нож, абцугі, бяроста. Працэс вырабу ўключае выкручванне ствала дрэва, што патрабуе асаблівых навыкаў і ведаў. Майстры лічаць, што дудка мае душу, таму што зроблена з жывога дрэва. Асабліва прыгожа яна гучыць, калі дрэва вырасла на магіле або ў яго ўдарыла маланка.

Сучаснае бытаванне

[правіць | правіць зыходнік]

На сённяшні дзень, вядомы адзіны майстар, які валодае архаічным спосабам вырабу дудкі-выкруткі, — Фёдар Уладзіміравіч Муравейка, жыхар вёскі Тычыны Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Ён навучыўся вырабу дудкі яшчэ ў дзяцінстве, асвоіўшы мясцовыя палескія традыцыі. Фёдар Уладзіміравіч праводзіць майстар-класы, дзе дэманструе працэс вырабу дудкі і яе гучанне.

Сучаснае выкарыстанне дудкі абмежавана ў асноўным фальклорнымі ансамблямі і дзіцячымі самадзейнымі калектывамі. Традыцыйны культурны кантэкст вырабу і выкарыстання дудкі амаль згублены, што робіць гэты элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны пад пагрозай знікнення.

Назіна І. Беларускія народныя музычныя інструменты / і. Д. Назіна-Мінск : Беларусь, 1997 - 239 с. : іл. ISBN 985-01-0061-3