Выратаваць радавога Раяна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Выратаваць радавога РаянаM:
англ.: Saving Private Ryan
Постар фільма
Жанр ваенны фільм[d][5][6][…], драматычны фільм і баявік[8]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Amblin Entertainment[d], Mutual Film[d], Paramount Pictures і DreamWorks
Працягласць 169 хв.
Бюджэт 70 000 000 $[16]
Зборы 481 840 909 $[16]
Краіна
Мова англійская[1]
Год 24 ліпеня 1998[2], 9 кастрычніка 1998[3] і 8 кастрычніка 1998[4]
IMDb tt0120815

«Выратаваць шарагоўца Раяна» (англ.: Saving Private Ryan) — амерыканскі эпічны ваенны фільм 1998 года рэжысёра Стывена Спілберга паводле сцэнара Роберта Родата. Апісвае гістарычныя падзеі Другой сусветнай вайны, як высадка ў Нармандыі. У галоўных ролях зняліся Том Хэнкс, Том Сайзмар, Эдуард Бёрнс, Мэт Дэйман і іншыя. Фільм з'яўляецца сумеснай вытворчасцю DreamWorks Pictures, Paramount Pictures, Amblin Entertainment і Mutual Film Company, прычым DreamWorks распаўсюджвала фільм у Паўночнай Амерыцы, а Paramount прасоўваў фільм на міжнародным узроўні.

Фільм атрымаў некалькі ўзнагародаў, у тым ліку за найлепшы фільм і рэжысуру прэміі «Залаты Глобус». Акрамя таго, кінастужка была намінавана на адзінаццаць прэмій «Оскар», але стала лаўрэатам толькі пяці ўзнагародаў за найлепшую рэжысуру, найлепшы мантаж фільму, найлепшую аператарскую працу, найлепшы гук і найлепшы мантаж гуку. Галоўны ж тытул найлепшага фільму прэміі «Оскар» стаў фільм «Закаханы Шэкспір».

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

У наш час пажылы мужчына разам з сям’ёй наведвае могілкі Нармандыі. Ля надмагілля ён становіцца на калені, успамінаючы былыя дні. Раніцай 6 чэрвеня 1944 года амерыканскія салдаты высаджваюцца на пляжы Омаха ў рамках аперацыі па ўварванні ў Нармандыю. Яны нясуць вялікія страты пры штурме ўмацаваных абарончых пазіцый Германіі. Капітан Джон Мілер (Том Хэнкс) з 2-га батальёна рэйнджараў вядзе прарыў з пляжу. Дзесьці ў іншым месцы на пляжы мёртвы жаўнер ляжыць тварам у крывавым прыбоі, на яго камуфляжы напісана Ш. Раян.

У Вашынгтоне, у ваенным дэпартаменце генерал Джордж Маршал (Харві Прэснел) даведваецца, што трое з чатырох сыноў сям’і Раян былі забіты на вайне за кароткі час. Дэніел Раян у Новай Гвінеі незадоўга да высадцы ў Нармандыі, Шон Раян на пляжы Омаха і Пітэр Раян на пляжы Юта. Чацвёрты сын, Джэймс Фрэнсіс Раян (Мэт Дэйман), знаходзіцца ў 101-й паветрана-дэсантавай дывізіі недзе ў Нармандыі. Прачытаўшы ўслых ліст Біксбі, які напісаў Аўраам Лінкальн, Маршал загадвай знайсці адзінага ацалелага Раяна і вярнуць яго дадому.

Праз тры дні пасля высадцы Мілер атрымлівае загад знайсці Раяна і вярнуць яго назад. Ён абірае сем чалавек са сваёй кампаніі, каб ывканаць загад. Яны прыязджаюць у Нёвіль, дзе сустракаюць атрад 101-й дывізіі, які змагаецца супраць ворагу. Аднаго вайскоўца з адраду, Эдрыена Капарза (Він Дызель), забівае нямецкі снайперам. Мілер і атрад знаходзяць шарагоўца Джэймса Раяна, але высвятляюць, што той Джэймс Фрэдэрык Раян. Ад праходзячых міма салдат Мілер даведваецца, што Раян, якога трэба выратаваць, абараняе важны мост у Рамеі, таму атрад накіроўваецца туды.

Крытыка[правіць | правіць зыходнік]

Фільм быў ухвалены крытыкамі і гледачамі. Была асабліва адзначана праца Стывена Спілберга ў стварэнні рэалістычных батальных сцэнах[17], а таксама ігра акцёраў[18]. Кінастужка мае рэйтынг 93% на агрэгатары аглядаў «Rotten Tomatoes» на аснове 139 аглядаў з сярэднім балам 8,64/10. Паводле словаў крытыкаў, чарговы раз Том Хэнкс паказаў добры выступ, а Спілберг стварыў дужа рэалістычны ваенны фільм, які практычна перайначыў жанр. Фільм таксама мае адзнаку 91 з 100 магчымых на «Metacritic» на аснове 35 аглядаў крытыкаў, што паказвае ўхвалу фільму[19].

Зноскі

  1. The American Film Institute Catalog of Motion Pictures Праверана 17 кастрычніка 2020.
  2. http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=savingprivateryan.htm
  3. http://www.sfi.se/sv/svensk-filmdatabas/Item/?itemid=37706&type=MOVIE&iv=Basic
  4. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 красавіка 2017.
  5. http://www.moviemistakes.com/picture86485 Праверана 13 мая 2016.
  6. 6,0 6,1 http://www.imdb.com/title/tt0120815/ Праверана 13 мая 2016.
  7. 7,0 7,1 7,2 https://www.filmaffinity.com/en/film824508.html Праверана 13 мая 2016.
  8. (unspecified title) Праверана 28 мая 2019.
  9. 9,0 9,1 9,2 http://interfilmes.com/filme_16400_O.Resgate.do.Soldado.Ryan-(Saving.Private.Ryan).html Праверана 13 мая 2016.
  10. 10,0 10,1 10,2 10,3 10,4 10,5 https://web.archive.org/web/20200517120533/https://www.europeanfilmawards.eu/en_EN/film/saving-private-ryan.5054 Праверана 17 мая 2020.
  11. 11,00 11,01 11,02 11,03 11,04 11,05 11,06 11,07 11,08 11,09 11,10 11,11 https://www.siamzone.com/movie/m/4371 Праверана 13 мая 2016.
  12. 12,00 12,01 12,02 12,03 12,04 12,05 12,06 12,07 12,08 12,09 12,10 12,11 12,12 12,13 12,14 12,15 12,16 12,17 12,18 12,19 12,20 ČSFD — 2001.
  13. 13,0 13,1 http://www.metacritic.com/movie/saving-private-ryan Праверана 13 мая 2016.
  14. 14,00 14,01 14,02 14,03 14,04 14,05 14,06 14,07 14,08 14,09 14,10 14,11 14,12 14,13 14,14 14,15 http://www.imdb.com/title/tt0120815/fullcredits Праверана 13 мая 2016.
  15. 15,0 15,1 http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=18598.html Праверана 13 мая 2016.
  16. 16,0 16,1 http://boxofficemojo.com/movies/?
  17. «Saving Private Ryan review». Los Angeles Times.
  18. «Saving Private Ryan». Roger Ebert.
  19. «Saving Private Ryan». Metacritic.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Фільмы Стывена Спілберга