Выруская мова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Выруская мова
Саманазва:

võro kiil

Краіны:

Эстонія

Рэгіёны:

Паўднёвая Эстонія

Арганізацыя, якая рэгулюе:

Вырускі інстытут (напаўафіцыйна)

Агульная колькасць носьбітаў:

70 000

Класіфікацыя
Катэгорыя:

Мовы Еўразіі

Уральская сям'я

Фіна-ўгорская галіна
Фіна-пермская падгаліна
Фіна-волжская група
Прыбалтыйска-фінская падгрупа
Пісьменнасць:

лацінка

Моўныя коды
ISO 639-1:

-

ISO 639-2:

fiu

ISO 639-3:

vro

Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка
Традыцыйная тэрыторыя Вырумаа (жоўтым)

Вы́руская мова, альбо вы́рускі дыялект (вырус. võro kiil, Шаблон:Lang-ee) — адна з гаворак паўднёваэстонскай мовы альбо дыялект у складзе паўднёвай гаворкі эстонскай мовы. З'яўляецца найбольш распаўсюджанай гаворкай паўднёваэстонскай моўнай супольнасці і яе літаратурным стандартам. Распаўсюджаная на ўсходнім поўдні Эстоніі, павет Вырумаа.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паўднёваэстонскія дыялекты.

Вырускія гаворкі з'яўляюцца часткай паўднёваэстонскай мовы (дыялекту). Выруская мова — найбольш далёкая ад паўночнаэстонскага літаратурнага стандарту. Блізкія паўднёваэстонскія гаворкі тарту і мулгі з'яўляюцца бліжэйшымі да дыялектаў паўночнай Эстоніі.

На гаворках, блізкіх да вырускай мовы, да другое паловы 20 ст. размаўлялі ў ваколіцах Лудзы, Лэйві (Латвія) і Краснагародскага (Расія).

У канцы 19 стагоддзя паўднёваэстонскія гаворкі выйшлі з ужытку праз пранікненне ў Эстонію праваліберальных ідэй, згодна з якімі ў краіне мае быць адзіная дзяржаўная нацыянальная мова. З 1980-х гадоў ідзе актыўнае адраджэнне мовы, існуе Вырускі інстытут[1].

Пісьмовасць[правіць | правіць зыходнік]

Выруская мова мае свой уласны літаратурны стандарт і алфавіт[2], які аналагічны алфавітам іншых шматлікіх прыбалтыйска-фінскіх моў.

Выгляд вырускага алфавіта.

А а B b C c D d E e F f G g H h
I i J j K k L l M m N n O o P p
Q q R r S s Š š T t U u V v W w
Õ õ Ä ä Ö ö Ü ü X x Y y Z z Ž ž
'

Літарай Qq паказваецца асаблівы гартанны гук, які не з'яўляецца ні галоснай, ні зычнай. Апостраф з'яўляецца паказчыкам памякчэння папярэдняга зычнага гуку.

Грамадскае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Указальнік па-эстонску і выруску.

Адраджэнне паўднёваэстонскіх гаворак і ў прыватнасці вырускай літаратурнай мовы пачалося ў 1980-х гадах.

Зараз вырускую мову ўжываюць у сваёй дзейнасці шэраг паўднёваэстонскіх паэтаў, аўтараў і драматургаў. Раз на два тыдні выдаецца газета Uma Leht. Маюцца 26 школ, у якіх даступна вывучэнне мовы. Нягледзячы на даволі істотную грамадскую падтрымку, выруская мова зараз з'яўляецца мовай, якая знаходзіцца пад патэнцыяльнай пагрозай вымірання. Літаратурны паўночнаэстонскі стандарт мае большую папулярнасць сярод жыхароў паўднёвай Эстоніі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
вырускай

Зноскі