Высачанскі раён
Jump to navigation
Jump to search
Высачанскі раён. Існаваў у БССР у 1924 — 1931 гг. Утвораны 17 ліпеня 1924 г. у складзе Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 г.). Цэнтр раёна — вёска Высачаны. Плошча 776 км², колькасць насельніцтва 32,3 тысяч чалавек, 420 населеных пунктаў (1925 г.). 20 жніўня 1924 г. падзелены на 10 сельсаветаў:
- Асінаўскі
- Бабінавіцкі
- Выдрэйскі
- Высачанскі
- Кабыльнікаўскі
- Каралеўскі
- Касцяеўскі
- Крынкаўскі
- Старабабыльскі
- Стасеўскі
Скасаваны 8 ліпеня 1931 г., тэрыторыя ўвайшла ў склад Лёзненскага раёна.
|