Высокае

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Высокае
Vysokaje, pałac (4.08.2008).jpg
Палац Патоцкіх
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першае згадванне
Плошча
Насельніцтва
5 113 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Паштовы індэкс
225217
Аўтамабільны код
1
Высокае на карце Беларусі ±
Высокае (Беларусь)
Высокае
Высокае (Брэсцкая вобласць)
Высокае

Высо́кае[2] (афіц. транс.: Vysokaje; да 1939 года — Высо́ка-Літо́ўск) — горад раённага падпарадкавання ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці, на рацэ Пульва. За 40 км ад Камянца, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі БрэстБеласток. Аўтадарогі на Брэст, Пружаны. Самае заходняе гарадское паселішча Беларусі. Насельніцтва 5 113 чал. (2017)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першыя пісьмовыя згадкі пра паселішча пад назвай Высокі Горад з'яўляюцца ў XIV ст., у сувязі з тым, што яго наведваў вялікі князь Гедзімін.

У 1494 вялікі князь Аляксандр надаў Высокаму Магдэбургскае права і герб «у блакітным полі срэбная двухпавярховая, крытая дахоўкай вежа, з двума акенцамі і трыма брамамі»[3]. У XV ст. вялікі князь Вітаўт фундаваў тут касцёл[4]. У 1511 вялікі князь Жыгімонт Стары перадаў Высокае ў пажыццёвае валоданне Івану Храптовічу. Цягам XVІ ст. мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Пяткевічаў, Ёдкавічаў, Хлявіцкіх. У гэты час яна зрабілася цэнтрам дывановага і палатнянага ткацтва. У 1603 новы ўладальнік Высокага Андрэй Война-Грычынавіч заснаваў тут касцёл Найсв. Тройцы, які меў 44 аршыны даўжыні і 12 — шырыні. Найбольшы касцёльны звон насіў імя святых Пятра і Паўла.

З 1647 Высокім валодалі Сапегі, якія збудавалі тут замак. Фартэцыя значна пацярпела ў Трынаццацігадовую (16541667) і Вялікую Паўночную вайну (17001721). 16 снежня 1671 горада атрымала прывілей на правядзенне рэгулярных кірмашоў, якія цягнуліся 4 тыдні.

У 1748 замак і палац згарэлі, па чым Сапегі перанеслі сваю рэзідэнцыю ў Слонім. У 1772 у Высокім на месцы касцёла XV ст. збудавалі капліцу Св. Барбары. У 17731785 на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада, у мясцовасці Марыямпаль, Аляксандр Міхал Сапега фундаваў кляштар баніфратаў (добрых братоў). Пры кляштары дзейнічаў шпіталь на 40 ложкаў[5]. Станам на 1788 цагельня, што працавала ў Высокім, давала 22 тыс. цэглы і 8 тыс. дахоўкі ў адзін абпал. Цягам 17941797 з ініцыятывы Францішка Сапегі дзейнічаў водны шлях у Гданьск.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Высокае апынулася ў складзе Расійскай імперыі[5], у Берасцейскім павеце Гродзенскай губерні (паводле іншых звестак да 1807 уваходзіла ў склад Прусіі[6]). Статус паселішча панізілі да мястэчка. У 1816 поруч з руінамі замка ўладальнікі Высокага Патоцкія ўзвялі палац і пашырылі парк за межы былога замкавага вала (яго плошча вырасла з 30 да больш за 50 га).

24 студзеня 1863 у часы нацыянальна-вызваленчага паўстання аддзел Рамана Рагінскага на пэўны час вызваліў Высокае з-пад расійскай улады. У 1869 царскія ўлады збудавалі ў мястэчку мураваную царкву-мураўёўку Узвышэння Св. Крыжа коштам сродкаў, канфіскаваных у паўстанцаў. Станам на 1886 у Высокім меліся аптэка, бальніца, паштовая станцыя, 2 гарбарныя заводы, 3 вадзяныя млыны, 102 крамы і 4 тракціры; рэгулярна праводзілася 15 кірмашоў і 2 базары. На 1889 у мястэчку дзейнічалі праваслаўная царква і касцёл, працавалі суконная фабрыка і 4 гарбарні. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 256 двароў, валасная ўправа, царква, касцёл, капліца, сінагога, 4 малітоўныя дамы, мужчынская і жаночая народныя вучэльні, яўрэйская школа, паштовае аддзяленне, лазня, канатны і знічкавы заводы, 4 ветракі, 8 кузняў, 14 абутковых, 13 кравецкіх, 8 сталярных, 4 шорныя майстэрні, 2 маслабойні, 108 дробных крамаў у гандлёвых радах і 13 пры дамах, 2 заезныя двары, 14 піцейных устаноў; кожны чацвер праводзіліся базары, 9 разоў на год кірмашы.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Высокае апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. Статус паселішча павысілі да горада. 20 красавіка 1934 да яго далучылі населеныя пункты з аднайменнай гміны — 3 прадмесці і двор маёнтку Высокае Літоўскае[7].

У 1939 Высокае ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам раёна. У Другую сусветную вайну з 23 чэрвеня 1941 да 28 ліпеня 1944 горада знаходзіла пад нямецкай акупацыяй. 17 красавіка 1962 паселішча ўвайшло ў склад Камянецкага раёна.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У Высокім працуюць каледж ПТК СП, сярэдняя і санаторная школы, навучальна-вытворчы камбінат, дашкольная ўстанова.

Медыцына[правіць | правіць зыходнік]

Медыцынскыя паслугі надае гарадская бальніца.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Пейзажны парк
  • Палацавы комплекс Патоцкіх, збудаваны ў 18161820 гадах. Захаваўся ўнутраны інтэр’ер і рэшткі мастацкага аздаблення. Каля палаца знаходзяцца дзве прыбудовы і комплекс гаспадарчых пабудоў. У Другую Сусветную вайну палацавы комплекс выкарыстоўваўся ў якасці сядзібы пагранічнікаў, пазней — у якасці школы і інтэрнату. Цяпер палац пусты і закінуты.
  • Пейзажны парк, закладзены ў XVIIІ ст. На тэрыторыі парку захаваліся рэшткі падмуркаў і земляныя ўмацаванні старога замка Сапегаў (XVII ст.). На прылеглай тэрыторыі збудаваны спартыўны стадыён.

Іншыя выдатныя мясціны: яўрэйская школа (XVII—XVIII стст.); капліца прыдарожная (1909); кляштар баніфратаў (1785); могілкі старыя каталіцкія; сінагога; Свята-Крыжаўзвіжанская царква (1869).

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  3. Высокае // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
  4. Валерый Грынявецкі. Высокае // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 469.
  5. 5,0 5,1 Валерый Грынявецкі. Высокае // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 470.
  6. 6,0 6,1 6,2 А. С. Барысавец, В. А. Міронаў. Высокае // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 373.
  7. Rozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 18 kwietnia 1934 r. o zmianie granic miasta Wysokiego Litewskiego w powiecie brzeskim, województwie poleskiem, Dz. U. Nr 34, poz. 318(польск.) 
  8. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
  9. Высоко-Литовск // Высокае // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  10. Высокое (Высокае, Vysokoe) на Гербы Брестской области
  11. Високе // Енциклопедія українознавства(укр.) бел.. У 10-х томах. / Головний редактор Володимир Кубійович(руск.) бел.. — Париж, Нью-Йорк: «Молоде життя(укр.) бел.»-«НТШ(руск.) бел.»; 1954—1989, 1993—2000.
  12. Высокое // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  13. Высокое // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  14. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]