Высокі Таўэрн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Высокі Таўэрн
ням.: Hohe Tauern
Alte prager huette pano.jpg
47°10′00″ пн. ш. 12°30′00″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Austria.svg Аўстрыя
Горная сістэма Цэнтральныя Усходнія Альпы
Плошча 4 310 км²
Даўжыня 105 км
Шырыня 64 км
Найвышэйшая вяршыня Гросглокнер
Вышэйшы пункт 3798 м [1]
Высокі Таўэрн (Аўстрыя)
Высокі Таўэрн
Высокі Таўэрн (Альпы)
Высокі Таўэрн
Alte prager huette pano.jpg
Commons-logo.svg Высокі Таўэрн на Вікісховішчы

Высокі Таўэрн (ням.: Hohe Tauern) — горны хрыбет у Аўстрыі, у сістэме Цэнтральных Усходніх Альпаў.

Хрыбет распасціраецца з захаду на ўсход больш чым на 100 км. Складаецца з некалькіх масіваў вышынёй да 3798 м (гара Гросглокнер) з альпійскімі формамі рэльефу. У заходняй частцы шматлікія каравыя і далінныя ледавікі. З паўночных схілаў хрыбта бяруць пачатак многія правыя прытокі ракі Зальцах, з паўднёвых — левыя прытокі Дравы. Восевую зону хрыбта складаюць старажытныя граніты і гнейсы. Да вышыні 1800—2000 м — хваёвыя лясы, вышэй — зараснікі кустоў і лугі. Праз Высокі Таўэрн на вышыні каля 1200 м пракладзены чыгуначны тунэль Зальцбург — Клагенфурт.

Паходжанне назвы[правіць | правіць зыходнік]

Нямецкае Hohe Tauern ад ням. hohe — высокі і даіндаеўрапейскага *taur (гл. кельт. twr, tor — скалістая гара).[2]

З'яўляецца антыподам Niedere Tauern, што перакладаецца як Нізкая гара.[2]

Зноскі

  1. Peakbagger.com
  2. 2,0 2,1 Высокий Тауэрн // Географические названия мира: Топонимический словарь. — М: АСТ. Поспелов Е. М. 2001.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 462. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).