Высокі Холм (Смаленскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Высокі Холм
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Тэлефонны код
481
Паштовыя індэксы
214528
Код АКАТП
Высокі Холм на карце Расіі ±
Высокі Холм (Смаленскі раён) (Расія)
Высокі Холм (Смаленскі раён)
Высокі Холм (Смаленскі раён) (Смаленская вобласць)
Высокі Холм (Смаленскі раён)

Высокі Холм (руск.: Высокий Холм) — вёска ў Смаленскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Катынскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 193 жыхары (2007).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 36 км на захад ад Смаленска, за 4 км на поўдзень ад аўтадарогі M1, на беразе ракі Гусінка. За 6 км на паўночны захад ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Гусіна на лініі МаскваМінск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года[1].

Зноскі