Вытворчасць малака ў Беларусі
Вытворчасць малака ў Беларусі — галіна сельскай гаспадаркі Беларусі, якая займаецца вытворчасцю малака ад кароў, коз і іншых сельскагаспадарчых жывёл. У дадзеным артыкуле разглядаецца вытворчасць неапрацаванага малака. Інфармацыя пра вытворчасць апрацаванага малака і іншай малочнай прадукцыі разглядаецца ў артыкуле Малочная прамысловасць Беларусі.
Пагалоўе
[правіць | правіць зыходнік]Дыяграма паказвае змены ў пагалоўі кароў у тыс. галоў[1].

Валавы збор
[правіць | правіць зыходнік]
Дыяграма паказвае вытворчасць малака па гадах ва ўсіх катэгорыях гаспадарак у тыс. тон[2][3][4][5].

Вытворчасць малака па абласцях, тыс. т (2017 год)[4]:
Эканамічныя паказчыкі
[правіць | правіць зыходнік]Вытворчасць малака для далейшай перапрацоўкі адрозніваецца высокай рэнтабельнасцю. У 2018 годзе рэнтабельнасць рэалізацыі малака па арганізацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь склала ў сярэднім 25,9 %. У 2012—2018 гадах рэнтабельнасць гэтага напрамку вар’іравалася ад 9 % да 28,3 %[6].
Па вытворчасці малака лідзіруюць Гродзенскі, Пружанскі, Пінскі, Нясвіжскі, Слуцкі, Мінскі раёны (больш за 100 тыс. тон у кожным у 2013 годзе)[7]. Да 2016 года колькасць раёнаў, гаспадаркі якіх вырабілі больш за 100 тыс. тон малака, вырасла да 11[8].
Сярэдні надой малака ад каровы вырас з 3685 кг у 2005 годзе да 4815 кг у 2016 годзе[9]. У гаспадарках Брэсцкага, Іванаўскага, Мазырскага, Добрушскага, Бераставіцкага, Шчучынскага, Клецкага, Мінскага, Слуцкі раён, Смалявіцкага, Нясвіжскага раёнаў надой малака перавышае 6000 кг, прычым у Нясвіжскім раёне ён дасягнуў 7491 кг (2016 год). У той жа час, у некалькіх раёнах Віцебскай і Магілёўскай вобласці сярэдні надой малака ніжэй 3000 кг[10]. Пры гэтым сярэдні надой малака на карову ў Беларусі самы высокі ў ЕАЭС[11].
![]() |
![]() |
Вытворчасць малака па раёнах (без фермерскіх і асабістых гаспадарак, 2013 год). >100 тыс. т
80—100 тыс. т 60—80 тыс. т 40—60 тыс. т 20—40 тыс. т <20 тыс. т |
Сярэднія надоі малака па раёнах (2013 год). >5500 кг з каровы ў год
4450—5500 4000—4450 3500—4000 <3500 |
Вытворчасць малака на душу насельніцтва ў 2017 годзе склала 771 кг, што значна перавышае гэты паказчык ва ўсіх краінахЕАЭС[11].
Забяспечанасць кармамі
[правіць | правіць зыходнік]Дыяграма паказвае змены ў вытворчасці гатовых кармоў у тыс. тон[12][заўв 1].

На 2017 год забяспечанасць кароў гатовымі кармамі ў Беларусі склала 65,9 %.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Звярніце ўвагу, паказана агульная колькасць вытворчасці, а не толькі кармы для кароў. Прыкладны разлік можна зрабіць, ведаючы долю кароў у пагалоўі жывёл і птушкі. На 2017 год яна склала каля 24 %
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Численность поголовья коров . С. 29 (руск.)
- ↑ Сельское хозяйство Республики Беларусь: статистический сборник. — Мн., 2012. — С. 100.
- ↑ Беларусь в цифрах, 2019 Архівавана 14 красавіка 2019.. — Мн.: Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2019. — С. 39.
- ↑ а б Сельское хозяйство Республики Беларусь: статистический сборник. — Мн.: Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2018. — С. 154.
- ↑ Производство молока. С. 30 (руск.)
- ↑ СХРБ 2019, с. 182.
- ↑ СХРБ 2014, с. 176.
- ↑ СХРБ 2017, с. 161—1643.
- ↑ СХРБ 2017, с. 165.
- ↑ СХРБ 2017, с. 167—170.
- ↑ а б Надой. С. 29 (руск.)
- ↑ Обеспеченность кормами. С. 34 (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сельское хозяйство Республики Беларусь, 2014 (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (14 ліпеня 2014). Праверана 3 кастрычніка 2023.
- Сельское хозяйство Республики Беларусь, 2017 (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (26 ліпеня 2017). Праверана 3 кастрычніка 2023.
- Сельское хозяйство Республики Беларусь, 2019 (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 ліпеня 2019). Праверана 3 кастрычніка 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вытворчасць малака ў Беларусі