Вытворчасць цукровых буракоў у Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку

Вытворчасць цукровых буракоў у Беларусі — галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца вырошчваннем цукровых буракоў у адмысловых гаспадарках.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Цукровыя буракі — важная тэхнічная культура, якая выкарыстоўваецца для вытворчасці цукру. У 2000-я гады па шэрагу прычын скараціўся імпарт трысняговай сыравіны для вытворчасці цукру (пераважна з Кубы), што вымусіла павялічыць пасевы буракоў прыкладна ўдвая. У 1960-я — пачатку 2000-х гадоў пад цукровыя буракі засявалася 45-60 тыс. га, але да 2005 года плошча пасеваў вырасла да 100 тыс. га. З тых часоў пад цукровыя буракі штогод засявалася 90-110 тыс. га, што складае 1,7 % −1,8 % пасяўных плошчаў[1]. Каля 98 % цукровых буракоў вырошчваюць буйныя сельскагаспадарчыя арганізацыі, галоўны спажывец — чатыры цукровыя заводы. Пасевы цукровых буракоў размешчаны недалёка ад гэтых заводаў, з-за чаго 95 % пасеваў размешчаны ў Брэсцкай (20,7 тыс. га), Гродзенскай (33,1 тыс. га) і Мінскай (38,5 тыс. га) абласцях. Невялікія плошчы занятыя буракамі ў Магілёўскай вобласці (4,7 тыс. га), у Віцебскай і Гомельскай абласцях гэта культура не вырошчваецца буйнымі арганізацыямі[2]. Больш за 3 тыс. uа засеяна цукровай свёклой ў Баранавіцкім, Камянецкім, Воранаўскім, Гродзенскім, Карэліцкім, Клецкім, Капыльскім, Нясвіжскім, Слуцкім, Салігорскім і Стаўбцоўскім раёнах[3]. Ураджайнасць цукровых буракоў істотна залежыць ад умоў надвор’я, і з сярэдзіны 2000-х знаходзіцца на ўзроўні 300—500 ц/га. Максімальная ўраджайнасць дасягнута ў 2012 годзе — 485 ц/га[4].

Плошча пасеваў[правіць | правіць зыходнік]

Збор цукровых буракоў па раёнах     >200 тыс. т      100–200 тыс. т      50–100 тыс. т      20–50 тыс. т      <20 тыс. т      пасевы адсутнічаюць

Дыяграма паказвае змены ў плошчы цукровых буракоў Беларусі у тыс. га[5].

Валавы збор[правіць | правіць зыходнік]

Валавы збор цукровых буракоў у тыс. тон[5][6][7][8].

Статыстыка збору цукровых буракоў па абласцях (2016 гjl)[9]:

  • Брэсцкая — 808 тыс. т (19 %) пры ураджайнасці 404 ц/га;
  • Гродзенская — 1679 тыс. т (39 %) пры ураджайнасці 507 ц/га;
  • Мінская — 1623 тыс. т (38 %) пры ураджайнасці 423 ц/га;
  • Магілёўская — 168 тыс. т (4 %) пры ураджайнасці 378 ц/га.

Эканамічныя паказчыкі[правіць | правіць зыходнік]

Ураджайнасць цукровых буракоў у ц/га[5].

Сярэдняя рэнтабельнасць цукровых буракоў, рэалізаваных буйнымі сельскагаспадарчымі арганізацыямі сістэмы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, у 2018 годзе склала 19,9 % (самая высокая сярод усёй прадукцыі раслінаводства)[10].

Забеспячэнне насеннем[правіць | правіць зыходнік]

Дынаміка імпарту насення цукровых буракоў[11].

2012 2013 2014 2015 2016
У тонах 408,5 402,8 361,0 389,8 378,6
У млн. долараў 15,9 16,1 15,8 14,2 14,1

Зноскі